Только за январь 2011 на железной дороге в Витебской области травмировано трое, погиб – один человек

Бяспека Общество

Пад поезд? Навошта?
Ужо на пачатку гэтага года на чыгуначных станцыях Віцебскага аддзялення чыгункі адбылося 3 выпадкі траўміравання грамадзян рухомым саставам. Траўміравана 3 чалавекі, адзін – са смяротным зыходам.
Асноўнымі прычынамі траўміравання з’яўляецца грубае парушэнне правілаў паводзін на чыгуначных пуцях.
У большасці выпадкаў людзі становяцца інвалідамі або гінуць, спрабуючы ў стане алкагольнага ап’янення падлезці пад стаячыя саставы, перабягаючы пуці перад блізка ідучым цягніком, сядзяць або ляжаць у непасрэднай блізкасці ад чыгуначнага пуці.
У некаторых выпадках машыніст цягніка паспявае ўбачыць знаходжанне пабочных на чыгуначных пуцях і, прымяніўшы экстранае тармажэнне, папярэджвае наезд на чалавека. Але так бывае не заўсёды. Цягнік, які важыць некалькі тысяч тон, не можа спыніцца як аўтамабіль за 10-20 метраў, да поўнага спынення цягнік можа праехаць некалькі сотняў метраў.
Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў на чыгунцы, забараняецца:
– пераходзіць пуці перад рухаючым цягніком;
– пераходзіць пуці пасля праходжання цягніка аднаго накірунку, не ўпэўніўшыся ў адсутнасці падыходзячага цягніка сустрэчнага накірунку;
– праходзіць уздоўж чыгуначных пуцей бліжэй чым 5 м ад крайняй рэйкі;
– падлазіць пад вагоны і пералазіць праз аўтасчэпку для пераходу праз заняты пуць;
– пераходзіць чыгуначныя пераезды пры закрытых шлагбаўмах, а таксама калі шлагбаўм пачынае закрывацца або пры чырвоным паказанні сігналу пераезнай сігналізацыі;
– пакідаць дзяцей без нагляду.
Засцеражыце сябе і сваіх блізкіх!
А. АТРОШЧАНКА,  начальнік станцыі Шуміліна.
Надрукавана ў №8 ад 1.02.2011 года



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *