Рэпетытарства

Актуалии

Часта дадатковай крыніцай даходаў некаторых студэнтаў і настаўнікаў з’яўляюцца рэпетытарскія паслугі, якія часта аказваюцца з парушэннем нормаў заканадаўства. Таму перш чым заняцца рэпетытарствам, прыміце да ведама наступную інфармацыю.
Што такое рэпетытарства?
У адпаведнасці з існуючым заканадаўствам рэпетытарства — гэта паслугі ў вобласці адукацыі, якія аказвае педагог ці студэнт індывідуальна ці рэалізуе іншым чынам — па радыё, тэлебачанні, інтэрнету, па перапісцы і г. д.
Лепш — легальна
Да пачатку рэпетытарскіх паслуг вам неабходна паведаміць у падатковы орган па месцы жыхарства аб сваім намеры і заплаціць адзіны падатак. Віцебскі абласны Савет дэпутатаў устанавіў стаўку падатку за рэпетытарства ў суме 90 тысяч рублёў. Выплата адзінага падатку праводзіцца штомесяц і толькі за тыя месяцы, у якіх дзейнасць ажыццяўлялася. Пры гэтым не трэба весці ўлік атрыманых даходаў, складаць і прад’яўляць справаздачу ў падатковы орган.
Ёсць льготы
Стаўка адзінага падатку зніжаецца на 20% для наступных катэгорый рэпетытараў:
— дасягнуўшых пенсійнага ўзросту (мужчыны —60 гадоў, жанчыны — 55), незалежна ад віду пенсіі, а таксама інвалідаў;
— бацькоў (усынавіцеляў) у мнагадзетных сем’ях з трыма і больш дзецьмі ва ўзросце да 18 год;
— асоб, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 год.
Адказнасць за нелегальнасць
Калі вы не зарэгістравалі рэпетытарства і падатковы орган выявіў факт вашай незаконнай дзейнасці, вас чакае адміністрацыйнае спагнанне — штраф у размеры 20% ад нявыплачанай сумы падатку, але не менш 5 базавых велічынь (не менш 175 тысяч рублёў).
У дадатак
Трэба адзначыць, што падатковы орган пакідае за сабой права праінфармаваць аб вашым рэпетытарстве вашага наймальніка ці рэктарат ВНУ. Думайце пра сваю рэпутацыю.
С. ЦІМАШЭНКА, начальнік аддзела падаткаабкладання фізічных асоб.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *