Здарэнні. Крымінал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Рыбалка
Жыхара вёскі Ільінцы летась ужо прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за незаконную здабычу рыбы. Вясковец атрымаў 350 тысяч рублёў штрафу. Але нядаўна ён зноў закінуў сеткі на да Дабейскім возеры. Якое пакаранне атрымае мужчына — гэта вырашыць суд.
Спакуса
У раённы аддзел унутраных спраў звярнуўся жыхар Амбросавіч: у яго прапалі грошы. Асоба ліхадзейкі неўзабаве была ўстаноўлена, ёю аказалася мясцовая жыхарка. Знаходзячыся ў гасцях у кватэры пацярпелага, не ўтрымалася ад спакусы, украла 135 тысяч рублёў. Супраць жанчыны ўзбуджана крымінальная справа.
Веласіпеды
У адзін і той жа дзень з пад’езда аднаго шматпавярховага дома райцэнтра прапалі два веласіпеды. Адзін пацярпелы звярнуўся ў РАУС адразу, а пацярпелая жанчына — праз некалькі гадзін. Вядзецца вышук “прыхватызатара”. Мяркуюць, што гэта справа рук аднаго і таго ж злодзея.
За тыдзень
За мінулы тыдзень у аддзел унутраных спраў за правапарушэнні былі дастаўлены 32 чалавекі. 18 з іх парушылі грамадскі парадак у стане алкагольнага ап’янення. Астатнія прыцягнуты да адказнасці за дробнае хуліганства.
Тэлефон
Жыхарка Віцебска заявіла ў міліцыю пра ўкрадзены тэлефон. У ходзе расследавання міліцыянеры высветлілі ўвесь ланцужок злачынства: віцяблянка гасцявала ў в. Язвіна, паклала мабільны тэлефон на стол. А ўзяў яго адтуль мясцовы жыхар. Такое “ўзяцце” разглядаецца як крадзеж. Узбуджана крымінальная справа.
Дарога: зона рызыкі
Агароджа
На вуліцы Паддубнай, што ў Обалі, ля прыватнага дома збілі агароджу. Неўзабаве вінаваты быў знойдзены: ім аказаўся мясцовы жыхар. Ён так ляцеў на легкавушцы без правоў кіравання, што нават на дарозе было цесна. А збіўшы агароджу, з месца здарэння ўцёк. На абальчаніна складзены адміністрацыйны пратакол, ён заплаціў штраф 1,2 мільёна рублёў.
Прышпіліся
Супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі праведзены адзіны дзень бяспекі дарожнага руху “Прышпілі сябе і сваіх блізкіх”. Рамень бяспекі зніжае ступень траўматызму ў выніку дарожна-транспартных здарэнняў — аб гэтым нагадвалі работнікі ДАІ і вадзіцелям. За адзін толькі дзень было выяўлена 16 парушэнняў Правілаў дарожнага руху, сярод іх адзін вадзіцель сеў за руль нецвярозым, адзін парушыў хуткасны рэжым. Што датычыцца рамянёў бяспекі, то іх праігнаравалі прышпіліць тры вадзіцелі з нашага раёна. Кожны з іх заплаціў штраф па 35 тысяч рублёў.
Урэзаўся
Грамадзянін Літвы, кіруючы грузавым аўтамабілем з паўпрычэпам, ехаў у бок Полацка. Праязджаючы праз Мікіціху, урэзаўся ў светлавую апору. З месца дарожна-транспартнага здарэння вадзіцель знік. Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі спынілі яго ўжо ў Полацкім раёне. Жыхар Літвы атрымаў штраф у 350 тысяч рублёў за ДТЗ, а за тое, што пакінуў месца здарэння — 875 тысяч рублёў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *