Надаць новы імпульс развіццю краіны

Актуалии Власть Общество Экономика

Надаць новы імпульс развіццю краіны
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб аб’яўленні 2011 года Годам прадпрымальнасці. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 3 лютага.
Цяперашні год з’яўляецца стартам новай пяцігодкі і павінен надаць новы імпульс развіццю краіны. Калі на папярэдніх этапах развіцця сучаснага беларускага грамадства галоўным было адраджэнне і захаванне эканамічнага патэнцыялу Беларусі, то сёння перад грамадствам стаіць значна больш маштабная задача — зрабіць рашучы рывок ва ўсіх галінах і сферах дзейнасці, каб выйсці на ўзровень перадавых еўрапейскіх краін.
Асноўнай рухаючай сілай гэтага рыўка з’яўляюцца прадпрымальнасць, актыўнасць і ініцыятыва. Цяпер ад прадстаўнікоў любой прафесіі патрабуецца быць не проста выканаўцамі, якія дзейнічаюць па шаблону, а сапраўднымі гаспадарамі свайго лёсу, творчымі і энергічнымі людзьмі.
Год прадпрымальнасці будзе садзейнічаць стварэнню новага аблічча беларускай эканомікі, разняволенню дзелавой актыўнасці і ініцыятывы, фарміраванню атмасферы здаровай канкурэнцыі, спрыяльных умоў для ўкаранення новых тэхналогій ва ўсіх сферах, павышэнню дабрабыту і якасці жыцця грамадзян.
БелТА.
Надрукавана ў №10 ад 8.02.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *