Как не заболеть гриппом

Здоровье

Пяць правілаў для ўсіх  без выключэння…
Востры перыяд захворвання на грып доўжыцца 3-5 дзён і (калі не ўзніклі ўскладненні) канчатковае выздараўленне надыходзіць праз 5-10 дзён. Аднак пасля перанесенай інфекцыі арганізм аслаблены і на працягу 2-3 тыдняў могуць захоўвацца пачуцці стомленасці, слабасці, галаўнога болю, раздражняльнасці і іншае.
Асноўная небяспека грыпу – рызыка развіцця постгрыпозных ускладненняў, такіх як пнеўманія, бранхіт, атыт, ускладненняў розных хранічных захворванняў.
Каб знізіць верагоднасць заражэння на грып, вельмі важна захоўваць пяць правілаў:
1. Захоўвайце дыстанцыю (трымайцеся на адлегласці 1-2 метры ад тых, хто кашляе і чхае, пазбягайце шматлюдных месцаў);
2. Мыйце рукі (часта, старанна, з мылам);
3. Закрывайце рот і нос пры кашлі і чханні (лепш аднаразовай сурвэткай);
4. Ізалюйце хворых (лепш выдзеліць асобны пакой);
5. Пазбаўляйцеся ад смецця (аднаразовыя сурвэткі, маскі трэба збіраць у пластыкавыя пакеты, шчыльна іх завязваць і потым выкідваць. Насавыя хусцінкі і марлевыя павязкі, калі не мыеце адразу, таксама захоўвайце ў пластыкавым пакеце).
Безумоўна, гэтыя меры не могуць цалкам і абсалютна ўсіх абараніць ад грыпу. Але, калі ўсе будуць іх выконваць, распаўсюджанне інфекцыі зменшыцца.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *