В Комитете госконтроля Витебской области: итоги 2010 года

Вестник Комитета госконтроля

Прэс-рэліз  за 2010 год
Упраўленнем Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці за 2010 год узбуджана 201 крымінальная справа, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 322 чалавекі. Накладзена адміністрацыйных штрафаў на суму 171,6 мільёна рублёў. Апісана, арыштавана таварна-матэрыяльных каштоўнасцей і грашовых сродкаў на суму 1,3 мільярда рублёў. Па выніках праверак фінансавых органаў паступіла ў даход дзяржавы грашовых сродкаў на суму 8,7 мільярда рублёў.
Аналіз правапарушэнняў і злачынстваў сведчыць, што значную шкоду дзяржаве наносяць ілжывыя прадпрымальніцкія структуры, якія ўсяляк ухіляюцца ад выплаты падаткаў. Істотная колькасць злачынстваў, у тым ліку карупцыйных, учыняецца ў галіне будаўніцтва. У гэтай сферы праведзена 69 праверак, па ўсіх выяўлены парушэнні заканадаўства. Узбуджаны 44 крымінальныя справы.
У справаздачны перыяд выяўлена 50 злачынстваў, якія адносяцца да катэгорыі цяжкіх. Напрыклад, спынена дзейнасць пяці арганізаваных злачынных груп. Узбуджана 29 крымінальных спраў па фактах ухілення ад выплаты падаткаў у асабліва буйных памерах.
Па мерах уздзеяння на правапарушальнікаў. Пераважная большасць іх прызнала сваю віну і кампенсавала шкоду, нанесеную дзяржаве. Крымінальныя справы разгледжаны судамі. Асуджаным, якія прызналі сваю віну і пагасілі запазычанасць, прызначаліся пакаранні, не звязаныя з пазбаўленнем волі. Усіх прадпрымальнікаў, вінаватых у правапарушэннях, пазбаўлялі права на пэўны тэрмін займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю.
Найбольш значная справа — незаконныя фінансавыя аперацыі, учыненыя групай асоб праз ілжывыя структуры, якія прынеслі даход ашуканцам на суму 44,8 мільярда рублёў. З мэтай пагашэння ўрону, нанесенага дзяржаве, арыштаваны аўтамабілі, якія належалі абвінавачаным, коштам звыш 300 мільёнаў рублёў. Накладзены арышт на грашовыя сродкі і таварна-матэрыяльныя каштоўнасці абвінавачаных на суму 2 мільярды рублёў.
Супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю і ў далейшым не дадуць палёгкі тым, хто ў імя ўласнай нажывы і рвацкай выгады парушае заканадаўства, не лічыцца з інтарэсамі дзяржавы. На такую бескампрамісную барацьбу з правапарушэннямі нацэльвае кантралюючыя органы  і кіраўнік нашай дзяржавы.
Падрыхтаваў Мікалай БАРЫСАЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *