Новое в законодательстве: страховые платежи платим раз в квартал

Закон

Плацім раз у квартал
З 2011 года істотна мяняецца парадак выплаты абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва для некаторай катэгорыі плацельшчыкаў. Звязана гэта з уступленнем у сілу Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.12.2010 г. №676.
Дакументам унесены змяненні ў ч. 3 Палажэння аб выплаце абавязковых страхавых узносаў, узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне і іншых плацяжоў, скарэкціравана перыядычнасць унясення ўзносаў плацельшчыкамі з сярэдняй колькасцю работнікаў за каляндарны год да 100 чалавек уключна.
Такім чынам, даная катэгорыя плацельшчыкаў будзе выплачваць страхавыя ўзносы ў Фонд адзін раз у квартал, але не пазней устаноўленага дня выплаты зарплаты за апошні месяц справаздачнага квартала.
Па ўсіх выплатах, зробленых на працягу квартала па грамадзянска-прававых дагаворах, разлікі з Фондам павінны быць праведзены таксама ва ўказаны вышэй тэрмін.
У сувязі са змяненнем перыядычнасці выплаты страхавых узносаў у Фонд суб’ектамі малога прадпрымальніцтва ўнесены змяненні і ў справаздачу формы 4-фонд “Справаздача аб сродках Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь”.
Раздзел I формы 4-фонд дапоўнены р. 003, які запаўняюць толькі плацельшчыкі — камерцыйныя арганізацыі, названыя ва Указе №676. Форма 4-фонд з дапаўненнем падлягае запаўненню пачынаючы са справаздач за студзень-сакавік 2011 года.
Па р. 003 раздз. I адлюстроўваецца сярэдняя колькасць работнікаў у цэлым па юрыдычнай асобе, уключаючы адасобленыя падраздзяленні. Яна вызначаецца як сума спісачнай колькасці работнікаў у сярэднім за год, сярэдняй колькасці працуючых па сумяшчальніцтву з месцам асноўнай работы ў іншых наймальнікаў, сярэдняй колькасці асоб, што выконваюць работы па грамадзянска-прававых дагаворах. Філіялы і прадстаўніцтвы юрыдычных асоб — плацельшчыкаў р. 003 не запаўняюць.
Хочацца звярнуць увагу і на наступнае: калі дзень падачы справаздачы 4-фонд прыпадае на суботу, нядзелю, дзяржаўныя святы і святочныя дні, днём падачы справаздачы лічыцца наступны за ім рабочы дзень.
Т. ПРЭСНЯКОВА, начальнік райаддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *