Выбираем профессию: «Я б в милицию пошёл…»

Молодёжь Образование

А ў міліцыі хочаш працаваць?

В стрелковом тире Академии МВД

Да канца навучальнага года засталося не так многа часу, але не ўсе старшакласнікі яшчэ вызначыліся, куды  паступаць. Таму хочацца падказаць, што аддзел унутраных спраў райвыканкама праводзіць адбор кандыдатаў для паступлення ў Акадэмію і Магілёўскі вышэйшы каледж МУС Рэспублікі Беларусь. На дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі (тэрмін навучання – 5 гадоў) прымаюцца юнакі і дзяўчаты ва ўзросце 17-25 гадоў з сярэдняй, прафесійнай тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыяй ва ўзросце 17-25 гадоў. Вас чакаюць уступныя іспыты па рускай ці беларускай мовах, матэматыцы, грамадазнаўству ў форме цэнтралізаванага тэсціравання.
У Магілёўскі вышэйшы каледж МУС Рэспублікі Беларусь на дзённую форму атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі (тэрмін навучання –  два гады) прымаюцца юнакі, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу з сярэдняй, прафесійнай тэхнічнай і агульнай сярэдняй адукацыяй ва ўзросце да 25 гадоў. Уступныя іспыты – у форме вуснага экзамену па грамадазнаўству.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у РАУС па тэл. 4-17-62 (вул. Вакзальная, 1а, каб. 11).
Ю. АРЛОЎ,  намеснік начальніка РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *