17 февраля прошёл единый день информирования по теме “Новые качественные характеристики населения Республики Беларусь” по результатам переписи населения 2009 года

Актуалии Общество

На Шуміліншчыне  – 9601 мужчына і 11115 жанчын
17 лютага падчас правядзення адзінага дня інфармавання наша краіна абмяркоўвала вынікі перапісу насельніцтва 2009 года і выканання Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2007—2010 гады.
У гэты дзень інфармацыйна-прапагандысцкія групы, у тым ліку і ў нашым раёне, сустракаліся з працоўнымі калектывамі, гаварылі па азначанай тэматыцы, адказвалі на пытанні, якія ўзнікалі ў людзей падчас сустрэч.
Інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама, якую ўзначальвае кіраўнік раёна Вальдэмар Антонавіч Падляшчук, сустрэлася з калектывам Слабадской СШ.
Інфармацыю па новых якасных характарыстыках насельніцтва Беларусі падала прысутным начальнік арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Н. У. Захарава. Вось некалькі вытрымак з яе выступлення.
Колькасць насельніцтва Беларусі (па папярэдніх даных з улікам вынікаў перапісу насельніцтва 2009 года) на 1 студзеня 2011 года склала 9481,1 тыс. чалавек.
У краіне пражывае 4,4 млн. мужчын (47% ад агульнай колькасці насельніцтва рэспублікі) і каля 5,1 млн. жанчын (53%). На 1000 мужчын у рэспубліцы прыходзіцца 1150 жанчын.
Удзельная вага насельніцтва ва ўзросце ад 0—15 год склала 16% ад агульнай колькасці насельніцтва, працаздольнага – 62%, старэй працаздольнага – 22%.
У Беларусі адзначаецца тэндэнцыя павелічэння колькасці гарадскіх жыхароў. Калі ў 1999 годзе доля гараджан складала 69,3% ад усёй колькасці насельніцтва, то, па даных перапісу 2009 года, – ужо 74,3%.
Зараз у буйных гарадах рэспублікі пражывае 56,9% насельніцтва, сярэдніх гарадскіх паселішчах – 5,0%, малых гарадскіх паселішчах – 12,4%, у сельскіх населеных пунктах – 25,7%. На 1 студзеня 2011 года колькасць жыхароў ста-ліцы рэспублікі склала 1864,1 тыс. чалавек, ці 19,8% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны.
Сярод абласцей рэспублікі самай шматлюднай з’яўляецца Гомельская вобласць (1435,0 тыс. чалавек, ці 15,1%), менш за ўсё грамадзян пражывае ў Гродзенскай вобласці (1066,0 тыс. чалавек, ці 11,2%).
Сярод раёнаў самым густанаселеным з’яўляецца Барысаўскі раён Мінскай вобласці – 188 тыс. чалавек.
Рэспубліка Беларусь — многанацыянальная дзяржава. Па даных перапісу 2009 года, на яе тэрыторыі пастаянна пражываюць прадстаўнікі 140 нацыянальнасцей. Амаль 84% жыхароў краіны пры перапісе аднеслі сябе да карэннай нацыянальнасці – беларусаў,  8,3% – да рускіх, 3,1% – да палякаў, 1,7% – да ўкраінцаў. У дзесятку найбольш шматлюдных нацыянальнасцей уваходзяць таксама яўрэі, армяне, татары, цыганы, азербайджанцы і літоўцы.
Амаль 60% асоб, якія ўдзельнічалі ў перапісе 2009 года, у якасці роднай мовы ўказалі мову сваёй нацыянальнасці. Але ў большай ступені насельніцтва Рэспублікі Беларусь (62,2%) размаўляе на рускай мове.
На тэрыторыі Шумілінскага раёна на 1 студзеня 2011 года колькасць насельніцтва склала 20716 чалавек, у тым ліку 9601 мужчына і 11115 жанчын. У працаздольным узросце – 12004 чалавекі, маладзей працаздольнага ўзросту – 3236, старэй працаздольнага ўзросту – 5476 чалавек. Гарадское насельніцтва складае 10193 чалавекі (49,2%), сельскае – 10523 чалавекі (50,8%).
У г. п. Обаль на 1.01.2011 года пражывала 2687 чалавек, з іх 1193 мужчыны і 1494 жанчыны, 1597 чалавек – працаздольнага ўзросту,  404 – мала-дзей, 686 чалавек старэй працаздольнага ўзросту.  Сярэдні ўзрост жыхароў г. п. Обаль склаў 42,25 года, мужчын – 38,1, жанчын – 42,5 года.
На 1.01.2011 года колькасць насельніцтва г. п. Шуміліна склала 7506 чалавек, з іх 3445 мужчын і 4061 жанчына, 4678 чалавек – працаздольнага ўзросту,  1136 – маладзей, 1592 чалавекі — старэй працаздольнага ўзросту.  Сярэдні ўзрост жыхароў раённага цэнтра  склаў 38,89 года, мужчын – 37,29,  жанчын – 42,1 года.
На тэрыторыі раёна пражывае 92,2% беларусаў (19108 чалавек), 6,09% – рускіх (1262 чалавекі), 0,84% украінцаў (176 чалавек). У групы малаколькасных нацыянальнасцей (менш 0,5%) уваходзяць палякі, армяне, таджыкі. Групы менш 10 чалавек складаюць татары, малдаване, латышы, казахі, узбекі, немцы, яўрэі, літоўцы, грузіны, лезгіны, чувашы, грэкі.
Дзяржаўная палітыка Беларусі накіравана на стымуляванне нараджальнасці, ахову мацярынства і дзяцінства, фарміраванне прэстыжу паўнацэннай мнагадзетнай сям’і, выхаванне моды на здаровы лад жыцця.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *