Профсоюзы готовятся к отчётно-выборной кампании и заключению коллективных договоров

Общество

На варце інтарэсаў працоўнага чалавека
На свой семінар сабраліся на мінулым тыдні прафсаюзныя лідары прадпрыемстваў і арганізацый аграпрамысловага комплексу. Таксама  былі запрошаны галоўныя інжынеры гаспадарак раёна, інспектары па ахове працы, галоўныя эканамісты.  Галоўная ўвага — калектыўным дагаворам. Менавіта гэтыя дакументы абараняюць правы і інтарэсы працоўнага чалавека. Таму тут не павінна абыякавасці, трэба прадугледзець розныя нюансы. На гэта звярнула ўвагу прысутных галоўны спецыяліст па сацыяльна-эканамічнай рабоце абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Т. С. Чумакова, якая расказала пра недапрацоўкі і ўпушчэнні мінулых гадоў.
Тэрмін дзеяння калектыўных дагавораў – тры гады. І асаблівую ўвагу тут варта ўдзяліць матывацыі работы чалавека. “З 1 студзеня “мінімалка” вырасла да 460 рублёў, – завастрыла ўвагу прысутных Т. С. Чумакова. – І запісана гэта ў калектыўных дагаворах ці не, прадпрыемства абавязана даплаціць кожнаму работніку да гэтай сумы. Мы не павінны парушаць Кодэкса аб працы. І ўвогуле, умовы аплаты трэба сфарміраваць так, каб чалавек атрымліваў больш, чым мінімальная заработная плата, каб яму хацелася працаваць, каб кожны трымаўся за сваё рабочае месца. Тут адыграе вялікую ролю прафесіяналізм эканамістаў”.
Асаблівая ўвага – сацыяльнай абароне моладзі. На жаль, у нашым раёне з замацаваннем кадраў на вёсцы сур’ёзная праблема. Таму спецыялісты з вобласці парэкамендавалі пры распрацоўцы калектыўных дагавораў зрабіць дадатковыя льготы для маладых спецыялістаў. Як, напрыклад, у ААТ “Бачэйкава” Бешанковіцкага раёна: выплачваюць па мільёну рублёў пад’ёмных, а праз два гады, каб быў стымул застацца, зноў выплачваюць такую ж суму. Акрамя гэтага, у калектыўным дагаворам прадугледжана выдзяленне грошай на гаспадарчыя патрэбы маладым спецыялістам, грашовая надбаўка за непарыўны стаж работы да пяці гадоў. А ў ПМС Лепельскага раёна жанчыне, якая нарадзіла дзіця, выплачваецца трыццаць базавых велічынь. Гэтыя прыклады вартыя пераймання, бо ў прадпрыемства, дзе не застаецца працаваць моладзь, няма будучыні. Варта матэрыяльна заахвочваць тых хлопцаў, якія вяртаюцца ў родную вёску пасля тэрміновай службы.
На семінары абмяркоўвалася і пытанні выдзялення службовага жылля, паляпшэння жыллёвых умоў вясковым працаўнікам, бяспека працы на прадпрыемствах. Па гэтых пытаннях выступілі прадстаўнікі абкама прафсаюзаў работнікаў АПК: галоўны спецыя-ліст па прававой рабоце М. Г. Казлоўскі і галоўны тэхнічны інспектар М. С. Лабко.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №15 ад 25.02.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *