Операция «Разоружение»: не хотите получить срок – сдайте незаконное оружие

Закон Общество

Здайце стрэльбу ў міліцыю
З 9 па 13 сакавіка праводзіцца рэспубліканскае мерапрыемства па выяўленні фактаў незаконнага захоўвання зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.
Хочацца яшчэ раз нагадаць жыхарам раёна, што за парушэнне правілаў уліку, захоўвання, выкарыстання, перавозку або перасылку агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, едкіх рэчываў або піратэхнічных вырабаў пагражае папярэджанне або штраф у памеры да дзесяці базавых велічынь. За тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна на працягу аднаго года, пагражае штраф у памеры ад дзесяці да дваццаці базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.
Парушэнне ўстаноўленых тэрмінаў рэгістрацыі (перарэгістрацыі) агнястрэльнай або газавай зброі ці правілаў пастаноўкі яе на ўлік пры змяненні месца жыхарства вядзе накладанне штрафу ў памеры ад чатырох да пятнаццаці базавых велічынь.
За незаконнае набыццё, перадачу ва ўладанне, захоўванне, перавозку, перасылку або нашэнне паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі або боепрыпасаў да яе – штраф у памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь.
Незаконныя выраб або збыт гладкаствольнай паляўнічай зброі або яе асноўных частак караюцца штрафам або арыштам на тэрмін да трох месяцаў, або абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў, або па-збаўленнем волі на той жа тэрмін. Крымінальная адказнасць праду-гледжана і за незаконны выраб, набыццё, перадачу, збыт, захоўванне, перавозку, перасылку або перавозку ці нашэнне агнястрэльнай зброі – вы-праўленчыя работы на тэрмін да двух гадоў, арышт да шасці месяцаў, абмежаванне волі не тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленне волі да сямі гадоў.
Асобы, якія добраахвотна здадуць у РАУС незаконную зброю вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці. Калі нехта валодае інфармацыяй пра незаконную зброю ці боепрыпасы, просьба паведаміць на тэлефоны “гарачай лініі”: 102, 4-10-02, 8(029)325-76-02, 710-53-72, 514-51-25.
А. ШАЦІЛА, старшы інспектар прафілактыкі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.
Надрукавана ў №16 ад 1.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *