БРСМ проводит конкурс на лучшую символику

Молодёжь

На лепшую сімволіку профільнага лагера
Каб падтрымаць творчую ініцыятыву моладзі, прыцягнуць увагу грамадскасці да студатрадаўскага руху, абласны камітэт грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” праводзіць конкурс на лепшую сімволіку профільнага лагера.
Конкурс праводзіцца ў два этапы па наступных намінацыях: “Лепшая эмблема будаўнічага атрада”, “Лепшая эмблема педагагічнага атрада”, “Лепшая эмблема экалагічнага (валанцёрскага) атрада”, “Лепшая эмблема профільнага лагера”, “Лепшая эмблема сельскагаспадарчага атрада”, “Лепшая эмблема сервіснага атрада”, “Лепшая эмблема працоўнага атрада”. У конкурсе могуць браць удзел тэрытарыяльныя камітэты ГА БРСМ, штабы працоўных спраў устаноў адукацыі, удзельнікі студэнцкіх атрадаў мінулых сезонаў, члены БРСМ, ветэраны студатрадаўскага руху.
Спачатку праводзіцца раённы этап конкурсу, а потым лепшыя работы дасылаюцца ў вобласць. Кожная работа, якая прадстаўляецца на конкурс, суправаджаецца інфармацыйным лістом удзельніка з указаннем намінацыі, прозвішча аўтара ідэі і яго ўзросту, паштовага адрасу і тэлефона. Работы прадстаўляюцца ў каляровым варыянце і павінны быць аформлены на лісце фармату А-4. Да работ трэба зрабіць кароткі каментарый: апісанне эмблемы, тлумачэнне сімвалаў або іх элементаў, каляровай гамы. Пры распрацоўцы эмблем можна карыстацца матэрыяламі сайта “Геральдыка Беларусі”, тлумачальнымі слоўнікамі і іншымі дапаможнікамі. Эмблемы не павінны ўтрымліваць рэлігійныя сімвалы і парушаць чые-небудзь аўтарскія правы.
Конкурсныя работы прадстаўляюцца да 20 сакавіка ў райкам ГА БРСМ (тэл. 4-91-82). Да 30 сакавіка пераможцы будуць вызначаны і ўзнагароджаны памятнымі сувенірамі і граматамі БРСМ.
Ю. ГАЛУЗА, першы сакратар райкама ГА БРСМ.
Надрукавана ў №18 ад 11.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *