В Комитете госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

Кантрольныя абмеры паказалі…
У Камітэце дзяржкантролюПраверана  работа спецупраўлення № 39 ААТ “Будаўнічы трэст № 9, г. Віцебск”. Устаноўлена, што ў падраздзяленні няма сістэмы ўліку і кантролю за выпрацоўкай і налічэннем заработнай платы. Дакументы для налічэння афармляліся са слоў асобных службовых асоб, пераважна прарабаў і майстроў. Усё гэта супярэчыла ўмовам калектыўнага дагавору.
У ходзе праверкі СУ-39, якое выступала субпадрадчыкам па ўзвядзенні корпуса Віцебскага медуніверсітэта па пр. Фрунзе і школы ў Білева-1, фінансаванне якіх праводзілася са сродкаў бюджэту. Былі праведзены кантрольныя абмеры. У выніку на будаўніцтве корпуса універсітэта былі завышаны аб’ёмы выкананых работ на суму 356,3 мільёна рублёў, у тым ліку завышэнні, дапушчаныя па віне СУ-39, — 326,7 мільёна. “Пацягнулі” лішнія мантажныя матэрыялы для вітражоў і перагародак, двайная аплата транспартных выдаткаў. Завышэнні аб’ёмаў пры будаўніцтве школы ў Білева-1 дасягнулі 32,8 мільёна рублёў.
Па выніках праверкі ў бюджэт вярнулі 441,5 мільёна рублёў.
Ашуканцы…
Незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю займаліся трое жыхароў Мінска, яны пераводзілі безнаяўныя грошы ў наяўныя, атрымалі ад незаконнай дзейнасці не менш за 9 мільярдаў рублёў.
У перыяд з 2009 па 2010 гады  грамадзянін К. з г. Віцебска перадаў дакументы (бланкі строгай справаздачнасці, картачку кіравання разліковым рахункам) свайму земляку Ш., які і ажыццяўляў за яго фінансава-гаспадарчую  дзейнасць, а падаткі і зборы ў поўным аб’ёме пералічваць “забываўся”. “Набегла” такім чынам сума амаль 40 мільёнаў рублёў.
З ліпеня 2006 па ліпень 2008 года грамадзянін К. з Мінска з выкарыстаннем чужой пячаткі, рэквізітаў і разліковых рахункаў пераводзіў безнаяўныя грашовыя сродкі ў наяўныя, атрымаўшы ад незаконнай дзейнасці даход у суме больш за 1 мільярд рублёў.
Па ўсіх трох парушэннях узбуджаны крымінальныя справы.
Падрыхтаваў да друку  Мікалай БАРЫСАЎ.
Надрукавана ў №19 ад 15.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *