Крадут электроэнергию, тока не боятся

Общество Экономика

Украў – заплаці ў пяцікратным памеры!
У мінулым годзе прадстаўнікі энергасістэмы выявілі ў раёне 37 фактаў безуліковага спажывання электраэнергіі бытавымі спажыўцамі. Агульная сума нанесеных страт, што былі выстаўлены да аплаты, склала амаль 65 млн рублёў (у 2014 годзе крыху  больш чым 50 млн рублёў).
У чарговы раз нагадваем, што кожны факт крадзяжу электраэнергіі разглядаецца як адміністрацыйнае правапарушэнне. Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях па дадзеных парушэннях прадугледжвае штраф у пяцікратным памеры ад сумы нанесеных страт. Часам кошт скрадзенай электраэнергіі дасягае 3-5 млн. рублёў і больш, проста падлічыць, якім будзе штраф і які гэта будзе ўдар па сямейным кашальку. Тым больш, як паказвае практыка, у большасці грамадзян, што здзейснілі крадзеж электраэнергіі, вялікага дастатку не назіраецца. Змякчаючымі абставінамі можа служыць толькі своечасовая  выплата нанесеных страт да моманту разгляду матэрыялу і вынясення адпаведнай пастановы.
Штогод некаторыя грамадзяне “ўмудраюцца” па два разы здзейсніць крадзяжы. У сярэднім на адзін факт прыходзіцца 1 млн 700 тыс. рублёў нанесеных страт. Па самых сціплых падліках, грошай, што былі заплачаны за штраф, хапіла б на сем год аплаты за спажытую энергію.
Да таго, “накіды” часовыя электраправодкі, мантажы адпаек і схаваных электраправодак, якія выкарыстоўваюць для крадзяжу электраэнергіі, абыходзяць засцерагальныя прылады, могуць прывесці да смяротнай небяспекі.
Яўген ЛЕБЕДЗЕЎ, начальнік раённай энергаінспекцыі.
Надрукавана ў №14 ад 19.02.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *