В Комитете госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

Недахопаў— вышэй даху…
Віцебскае райспажыўтаварыства за 2010 год не забяспечыла выкананне прагнозных паказчыкаў па тэмпах росту тавараабароту. У параўнанні з 2009 годам на 52,4% знізіўся аб’ём вытворчасці спажывецкіх тавараў.
Прычыны банальныя: дзесьці не могуць знайсці прадаўца, недзе скарачаюць рэжым работы магазіна, не хапае абаротных сродкаў. Разам з тым выяўлены парушэнні правілаў гандлю, санітарных норм і правілаў, дапускаюцца перабоі з гандлем, не захоўваецца дысцыпліна цэн. Прыклад — магазін № 47 (в. Віцьба), дзе ў продажы былі тавары 10 найменняў на суму 256 тысяч рублёў неналежнай якасці і з прайшоўшымі тэрмінамі прыгоднасці. У магазіне насуперак патрабаванням асартыментнага пераліку не было бульбы і капусты, камбікорму і халатаў, буракоў і абутку мужчынскага. Тут дапускалася суседства ў халадзільніку рыбы марожанай і свініны, двое прадаўцоў працавалі без медагляду. Абы-як захоўваліся кандытарскія вырабы ўласнай вытворчасці, яны ўпакоўваліся прама на падлозе ў калідоры адміністрацыйнага будынка.
Шмат прэтэнзій выказана па рабоце сталовай у п. Кастрычніцкі. Акрамя таго, што не ставала тавараў з асартыментнага мінімуму, у цэху па вытворчасці кандытарскіх і хлебабулачных вырабаў на столі і сценах — тынк, які адслоіўся, яны пакрыты тоўстым налётам копаці і нагару. Мука захоўвалася ўпрытык да сцяны,  пакрытай чорнай цвіллю, нямала мукі і солі стаяла прама на падлозе без падтаварнікаў.
Па выніках праверак да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 18 работнікаў райспажыўтаварыства.
Аперацыя «Пасажыр»

Праведзена праверка законнасці і бяспекі пасажыраперавозак у Віцебску і Віцебскім раёне. Выяўлены шэраг парушэнняў. Адзін вадзіцель маршруткі правозіў у салоне двух пасажыраў без білетаў, другі заблакіраваў у сваім аўто запасны выхад, што недапушчальна. У ходзе кантрольнай праверкі высветлілі факт ажыццяўлення незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці — перавозкі людзей па Віцебску. На парушальніка складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, на аўто накладзены арышт.
Надрукавана ў №21 ад 22.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *