24 марта – Всемирный день борьбы с туберкулёзом

Здоровье Общество

Небяспека падсцерагае. Будзьце абачлівымі…
Каб прадухіліць распаўсюджанне такой небяспечнай хваробы, як туберкулёз, у краінах свету распрацаваны і дзейнічаюць розныя праграмы па яе прафілактыцы і лячэнню. Але пакуль намаганні не далі чаканых вынікаў і туберкулёз па-ранейшаму застаецца адной з самых небяспечных хвароб.
У нашай краіне на ўліку стаіць звыш 22 тысяч хворых на туберкулёз, а, як сцвярджаюць спецыялісты, рэальная колькасць іх у 5-10 разоў большая. На ўліку ў фтызіятрычным кабінеце раённай паліклінікі 85 хворых, 7 выпадкаў выяўлены ў 2010 годзе.
Заразіцца туберкулёзам сёння магчыма ўсюды: у грамадскім транспарце, магазіне, на стадыёне, проста ў натоўпе людзей. Хварэюць людзі ў любым узросце. Гэта інфекцыйнае захворванне часцей паражае органы дыхання, але мікабактэрыі туберкулёзу выклікаюць захворванне і стрававальнай, і мочапалавой, і лімфатычнай сістэм, паражае вочы, суставы, скуру і іншыя органы.
Трапіўшы ў арганізм чалавека, мікабактэрыя можа шмат год знаходзіцца ў арганізме, ніяк сябе не праяўляючы. Але стан адноснай раўнавагі парушаецца на карысць узбуджальніка, як толькі зніжаюцца ахоўныя сілы арганізма (пагаршэнне сацыяльных умоў жыцця, стрэсы, хранічныя хваробы, старэнне). Бывае, што чалавек заразіўся ў дзіцячым ці падлеткавым узросце, а хвароба праяўляецца пасля 60 год. Вось чаму дзяцей трэба абараняць ад пярвічнага заражэння, а пажылым рабіць усё, каб не аслабела імунная сістэма арганізма.
Трэба памятаць, што ўхіленне ад абследавання вядзе да цяжкіх форм захворвання, якія лечацца гадамі, вядуць да інваліднасці і нават да смерці. У той час своечасова выяўлены туберкулёз паддаецца лячэнню.
А прафілактыкай туберкулёзу з’яўляецца паўнацэннае харчаванне, добрыя сацыяльныя ўмовы жыцця, выкананне элементарных правілаў гігіены і абавязкова вакцынапрафілактыка.
К. АФАНАСЬЕВА,  урач-гігіеніст Шумілінскага РЦГЭ;
І. ГЛАЗУНОВА, фельчар-валеолаг ЦРБ.
Надрукавана ў №21 ад 22.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *