Насилие в семье: смелый только с женой

Актуалии Закон Семья

Штодзень у дзяжурную часць райаддзела ўнутраных спраў паступае ў сярэднім  каля двух дзесяткаў выклікаў. Крадзяжы, хуліганствы, п’янкі, дэбашырства… На гэты раз мы выехалі разам са старшым участковым інспектарам РАУС Алегам Куценкам на выклік у Амбросавічы.
У сям’і  – чарговая сямейная сварка. Жанчына ў роспачы папрасіла ратунку ў міліцыянераў – невыносна цярпець п’яныя выхадкі мужа.
Калі супрацоўнікі РАУС прыехалі да ўжо знаёмага дома, засталі толькі заплаканую жонку. Гаспадар збег. Смелы быў толькі з жонкай. А калі справа дайшла адказаць за свае ўчынкі – уцёк…
“Муж п’е гадоў восем, –  расказала міліцыянерам пацярпеўшая. –Кожны раз пасля п’янкі кідаецца ў бойку. Баюся за сваё жыццё, мне яшчэ дзяцей на ногі паставіць трэба”.
У працэсе размовы дазналіся, што мужчына ўжывае спіртное не кожны дзень, а запоямі. У асноўным пасля зарплаты ці авансу. Калі грошы заканчваюцца – зацішша. Чалавек прыціхае, займаецца дамашнімі справамі, дапамагае па гаспадарцы.
“Але гэта толькі да наступнага заробку, –  удакладняе  гаспадыня. – Як толькі атрымае грошы – зноў п’янкі, дэбошы… Вось спраўлюся па гаспадарцы і пайду начаваць да суседзяў,  пакуль муж п’яны – чакай ад яго чаго хочаш. Не ведаю, колькі яшчэ буду мыкацца па чужых хатах…”.
Ад пацярпелай была ўзята заява з просьбай абмежаваць дзеяздольнасць мужа. Гэта значыць, атрымліваць ягоны заробак, здзяйсняць розныя здзелкі куплі-продажу, падпісваць юрыдычныя дакументы будзе мець права толькі жонка. Зразумела, калі адпаведнае рашэнне прыме суд. Але ці палепшыць гэта сямейны мікраклімат?



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *