В субботу — открытие охотничьего сезона на водоплавающую дичь

Официально

На крыжанку і вальдшнэпа…

Краснозобая казарка

Віцебская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе, што згодна з правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання з першай суботы красавіка (2 красавіка) па другую нядзелю мая (8 мая) ў светлы час сутак дазваляецца ружэйнае паляванне на самцоў крыжанкі (кряквы – рус.) качараў з засады (схованкі) з падзываннем пры дапамозе падсаднай качкі (качак) і (або) чучал і вабікаў.
З першай суботы красавіка па другую нядзелю мая з 18.00 да 22.00 гадзін дазваляецца паляванне на вальдшнэпа ружэйным спосабам з засады (на цягу). На ўсе віды палявання дазваляецца выкарыстоўваць паляўнічую стрэльбу з выкарыстаннем патронаў, начыненых шротам. Для вышуку і падачы здабытай дзічыны дапускаецца выкарыстанне паляўнічых сабак (тэр’еры, таксы, лягавыя, спаніэлі, рэтрыверы, водныя сабакі).
Г. КУЗЮРЭНКА, старшы дзяржінспектар абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
… на гусю і казарку
Гарадоцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе, што адкрыўся вясенні сезон палявання на гусю белалобую, гусю гуменніка, гусю шэрую, канадскую казарку любога полу і ўзросту.
Сезон палявання працягнецца па другую нядзелю мая (8мая). Паляванне дазволена гладкаствольным паляўнічым ружжом з выкарыстаннем патронаў, зараджаных шротам, толькі з засады (схованкі) з падзываннем у светлы час сутак, акрамя перыяду з 11.00 да 18.00 гадзін. Для вышуку і падачы здабытай дзічыны дапускаецца выкарыстанне сабак (тэр’еры, таксы, лягавыя, спаніэлі, рэтрыверы, водныя сабакі).
Надрукавана ў №22 ад 25.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *