Зарплата в конверте — не будет больничных, отпускных и пенсии

Актуалии Закон

Не сакрэт, што ў нашы дні работнікі некаторых прыватных прадпрыемстваў, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў атрымліваюць зарплату ў “канвертах”. Для работадаўцаў такая практыка зручная, бо істотна зніжаюцца сумы падаткаў, якія ім неабходна заплаціць у бюджэт. Не вылічваюцца з гэтых сум і страхавыя ўзносы на пен-сійнае і сацыяльнае страхаванне. Але людзі, якія згадзіліся на зарплату ў “канверце”, пазбаўляюць сябе значных матэрыяльных даброт.
Адносіны такіх супрацоўнікаў з самага пачатку будуюцца на даверы. І ўсё добра складваецца да таго часу, пакуль чалавек працуе. А як захварэе? Хто-небудзь чуў пра бальнічныя ці пра адпускныя? Таму, згаджаючыся на неафіцыйнае матэрыяльнае ўзнагароджанне, вы тым самым згаджаецеся на наступную рызыку: застацца без зарплаты ў выпадку канфлікту з начальнікам; не атрымаць у поўным аб’ёме аплату лістка непрацаздольнасці і адпускныя; поўнасцю пазбавіц-ца сацыяльных гарантый, звязаных са скарачэннем штату работнікаў, абучэннем, нараджэннем дзіцяці і іншых. Акрамя таго, з такой зарплаты пен-сійныя налічэнні будуць рабіцца часткова.
Калі вашы адносіны з работадаўцам не аформлены ці ў афіцыйнай справаздачнасці фігуруе толькі частка фактычнага грашовага ўзнагароджання, вы сталі ахвярай згубнай практыкі выплаты зарплаты ў “канвертах”. Ці працягваць працаваць у гэтай арганізацыі, у ІП, рашаць вам. Аднак узважыць усё “за” і “супраць” лішні раз не перашкодзіць.
Т. ПРЭСНЯКОВА, начальнік райаддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *