Криминал. Происшествия.

Актуалии Происшествия

Кулон
У жыхаркі райцэнтра прапаў залаты кулон. Хто яго ўзяў з кватэры? Гэта стала вядома праз некалькі дзён – злодзей добраахвотна з’явіўся з павін-най у РАУС. А паквапіўся на чужое золата  непрацуючы жыхар в. Засіннікі, які напярэдадні быў у гасцях. Сваю віну злодзей прызнаў. Поўнасцю кампенсаваў урон. Чыстасардэчнае прызнанне мужчыны ўлічылі –  крымінальная справа супраць яго не ўзбуджана.

Наезд
З райбальніцы паведамілі ў РАУС: з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі ў прыёмны пакой паступіў жыхар Шуміліна. Праз некалькі дзён мужчына ў рэанімацыйным аддзяленні памёр
У ходзе расследавання міліцыянеры ўстанавілі: механізатар прадпрыемства меліярацыйных сістэм, які на МТЗ прывёз нецвярозага пацярпелага, наехаў на яго прычэпам-бочкай. Падрабязнасці трагічнага выпадку высвятляюцца.

Метал
У РАУС звярнуўся кладаўшчык райспажыўтаварыства – са склада прапала больш за 200 кілаграмаў медзі. Узламаць дзверы склада, які не абсталяваны сігналізацыяй і не ахоў-ваўся вартаўніком, злодзеям было няцяжка. Урон, нанесены райспажыўтаварыству, ацэнены больш як на семсот тысяч рублёў. Узбуджана крымінальная справа.

Стартэры
З зернесушылкі, якая знаходзіцца ў вёсцы Зарака, прапалі тры стартэры. Праз некалькі дзён пасля заявы кіраўніцтвам СВК “Ляжні” аб крадзяжы злодзеі былі ўстаноўлены. На стартэры паквапіліся жыхар Ляжнёў і два жыхары Полацкага раёна, якія прыехалі ў вёску. Прычым, аднаму палачаніну не споўнілася яшчэ і васемнаццаці. Супраць злодзеяў узбуджана крымінальная справа.

Самагон
Супрацоўнікі міліцыі сёлета ліквідавалі ў жыхароў раёна 3794 літры самагону і самагоннай брагі, два самагонныя апараты, 83 літры спіртаўтрымліваючай вадкасці. За незаконны продаж спіртнога складзена 13 адміністрацыйных пратаколаў.
Загаранне
“У Язвіне гарыць дом”. Аб гэтым паведамілі ў райаддзел па надзвычайных сітуацыях вяскоўцы. У хаце ніхто не жыў. Хто пранік у хату – невядома, уваходныя дзверы былі расчынены. Гэты “нехта”, напэўна, і з’яўляецца віноўнікам пажару.

Дарога: зона рызыкі
Акцыя
З 12 па 25 ліпеня ў  рамках абласнога месячніка бяспекі дарожнага руху супрацоўнікі ДАІ праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне правапарушэнняў хуткаснага рэжыму на аўтадарозе Віцебск-Полацк, захаванне правілаў абгону і манеўравання. Тым, хто перавышае хуткасць больш як на трыццаць кіламетраў у гадзіну, пагражае штраф ад 2 да 10 базавых велічынь. Дарэчы, за першы тыдзень акцыі супрацоўнікі ДПС затрымалі каля дзесяці парушальнікаў.
Кювет
Жыхар Полацкага раёна, які на аўтамабілі “Опель” ехаў па аўтадарозе Обаль-Полацк, не справіўся з кіраваннем. Машыну занесла ў кювет. Вадзіцель не пацярпеў. Але ён не паведаміў пра дарожна-транспартнае здарэнне ў міліцыю, больш таго – збег з месца ДТЗ. На вадзіцеля складзены адміністрацыйны пратакол. Матэрыялы справы для далейшага разгляду перададзены ва ўпраўленне ўнутраных спраў г. Полацка.
Па матэрыялах РАУС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *