Я б в милицию пошёл – пусть меня научат…

Молодёжь Образование

Учебный процесс в Академии МВД

За накіраваннем – у міліцыю
У аддзел унутраных спраў часта тэлефануюць будучыя выпускнікі школ і іх бацькі, каб запытацца, дзе можна вывучыцца на міліцыянера. Не ўсе ведаюць, што адбор кандыдатаў для паступлення ў Акадэмію і Магілёўскі вышэйшы каледж МУС Рэспублікі Беларусь праводзіць аддзел унутраных спраў райвыканкама. Прычым, на дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі (тэрмін навучання  – пяць гадоў) прымаюцца юнакі і дзяўчаты ва ўзросце 17-25 гадоў з сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. А ўступныя іспыты будуць у форме цэнтралізаванага тэсціравання па рускай ці беларускай мове, матэматыцы, грамадазнаўству.
У Магілёўскі каледж МУС Рэспублікі Беларусь на дзённую форму атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі (тэрмін навучання – два гады) прымаюцца юнакі, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу з сярэдняй, прафесійнай тэхнічнай і агульнай сярэдняй адукацыяй ва ўзросце да 25 гадоў. Уступныя іспыты – у форме вуснага экзамену па грамадазнаўству.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ў РАУС  па тэл.4-17-62 (вул. Вакзальная, 1а, каб.11).
Ю. АРЛОЎ, намеснік начальніка РАУС.
Надрукавана ў №23 ад 29.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *