Рейд ГАИ – выявлено восемь нарушителей

Закон Общество

“А хто ж мне паставіць тэхагляд!”
Тэхагляд тэхнікі – святая справа. Разам з інжынерам УП “Белтэхагляд” М. Ф. Арэставым, інспектарам дарожна-патрульнай службы С. М. Калянковічам на дарогах раёна дзяжурыў і карэспандэнт раённай газеты. Падчас рэйду спынілі каля двух дзесяткаў адзінак тэхнікі, было выяўлена восем парушэнняў.
На аўтадарозе Віцебск-Полацк (ля а.- г. Мікіціха) двое жыхароў Полацкага раёна, якія ехалі на ўласных легкавушках, парушылі хуткасны рэжым. На абодвух вадзіцеляў складзены адміністрацыйныя пратаколы. Як, дарэчы, і на жыхара абласнога цэнтра, які ігнараваў рамяні бяспекі. Пяць адміністрацыйных пратаколаў былі складзены ў гэты дзень інспектарам ДПС за адсутнасць сертыфікату з адзнакай аб пройдзеным тэхаглядзе.
Гаспадара “Аўдзі-80” не здзівіла пытанне  супрацоўніка ДАІ пра няпройдзены тэхагляд. “А хто ж мне паставіць тэхагляд, бачыце – лабавое шкло ўсё ў трэшчынах? – развёў рукамі хлопец. – А на рамонт пакуль грошай не зарабіў”. Затое знайшліся яны на штраф – прыйшлося заплаціць 35 тысяч рублёў. Такую ж суму выклалі з кішэні ва-дзіцелі “Опеля”, “Фольксвагена” і “Жыгулёў”. Механізатар з ААТ “Ляжні” ехаў на МТЗ, прычэп якога не прайшоў тэхагляд. Механізатар разам са службовай асобай, адказнай за выпуск транспарту на лінію, выкліканы на адміністрацыйную камісію ДАІ. Трактарысту-машыністу пагражае штраф да дзвюх базавых велічынь, а службовай  асобе – ад чатырох да шасці базавых велічынь.
Дарэчы, трэба аддаць належнае “Райаграсервісу”, ААТ “Лаўжанскае”, рай-спажыўтаварыства, райгазу: тут з тэхаглядам было ўсё ў парадку. Але ж на прадпрыемствах раёна ёсць нямала машын, якім ужо тэрмін праходзіць тэхагляд. “Дзіўна, але зусім не спяшаюцца да нас прыязджаць, – гаворыць М. Ф. Арэстаў. – Парупіліся толькі на прадпрыемстве меліярацыйных сістэм. А ў калгасах зацішша. Аднак ў час веснавога прыпару не будзеш хапацца за тысячу работ, ці да тэхагляду будзе. Ды яшчэ і штрафы!…”
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №23 ад 29.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *