Жара. Побиты все рекорды.

Актуалии Общество

Ад такой спёкі бываюць апёкі
Абмяркоўваючы на рэдакцыйнай планёрцы тэму “Ахвяры спякоты”,  мы падумалі, што такіх можна “адшукаць” у бальніцы. Ад невыноснага пекла чакай ці сонечнага апёку, ці цеплавога ўдару.
Як бы там ні было, а наш народ, як аказалася, вынослівы. Яму што -30, што +35. І лечымся  мы звычайна самі, народнымі сродкамі, не звяртаючыся да ўрачоў.
Гэта пацвярджае і медыцынская статыстыка. За апошнія два тыдні ў прыёмны пакой зваротаў з сонечнымі апёкамі, цеплавымі ўдарамі  не было.
Не зафіксавана ў гэты перыяд і ўсплёску інсультаў, ёсць некалькі выпадкаў гіпертанічных крызаў, але медыкі не звязваюць гэта з надвор’ем.  Наадварот, такіх было шмат зімой, калі мінусавыя тэмпературы зашкальвалі.
Праўда, літаральна ў аўторак да хірурга на прыём маладая маці прывяла маленькае дзіця з сонечнымі апёкамі. Прызналася, што напярэдадні адпачывалі на возеры гадзіны тры ці нават больш. Хіба так можна? Малы зараз лечыцца амбулаторна.
*   *   *
Спакойна і ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Не паступіла ніводнай скаргі ад пакупнікоў на няякасны ці сапсаваны тавар.
Зноў наша цярплівасць і неканфліктнасць? Магчыма.
“Штотыднёва работнікі Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі праводзяць маніторынг, — паведала выконваючая абавязкі галоўнага ўрача РЦГЭ А. Л. Уласава, — робім праверкі гандлёвых аб’ектаў, але грубых парушэнняў у захаванні прадукцыі не выявілі”.
Між іншым, гэта вялікі плюс і гандлю.

Автор Елена КАРПУШЕНКО.
Опубликовано в №56 от 23.07.2010

Только в «Центральном» продали 2 тонны минералки и 700 килограммов мороженого за неделю
Ліпеньская спёка прыціскае. І шумілінцы ўсё часцей заходзяць ў цэнтральны ўніверсам: тут пануе ажыўляючая прахалода. А заадно можна купіць мінералкі, ліманаду, квасу, соку і марожанага.
Як расказала намеснік старшыні райспажыўтаварыства Л. С. Дзегцярэнка, за дзевятнаццаць гарачых ліпеньскіх дзён ва ўніверсаме прадалі больш за 4000 бутэлек напіткаў і мінералкі. За гэты ж перыяд разагрэтыя на сонцы пакупнікі скупілі 700 кілаграмаў (прыкладна 10000 пачак) марожанага. Павышаны попыт на гэты тавар і ў іншых магазінах раёна. Таму і заказ на прадукцыю ў гандлёвы аддзел паступае штодзённа.
“Каб не было перабояў з напоямі і марожаным, – тлумачыць Людміла Сяргееўна, – робім запасы на складах на базе, таксама пастаўшчыкі працуюць непасрэдна з магазінамі. Гэта дазваляе бесперапынна папаўняць паліцы і халадзільнікі гандлёвых кропак. А такі попыт толькі на карысць гандлю. Напрыклад, ва ўніверсаме менш чым за месяц тавараабарот узрос да 140%.”
Наплыў пакупнікоў і ў магазіне “Дружба”, што месціцца непадалёку ад Шу-мілінскага возера. Загадчыца магазіна Ілона Шэдзько адзначыла, што асаблівым попытам карыстаюцца мінеральная вада і марожанае. За два тыдні прадалі 180 бутэлек мінералкі, а за тры дні (з пятніцы да панядзелка) – пятнаццаць каробак (у сярэднім па 50 штук у кожнай) марожанага.

Автор Татьяна МАШАРСКАЯ.
Опубликовано в №56 от 23.07.2010

Градус падения в глубину — 38 утонувших за неделю
Калі атрымаў рэдакцыйнае заданне сфатаграфаваць, як людзі купляюць перад адпачынкам на Шумілінскім возеры ліманад ды квас, колу ды марожанае, лічыў, што ніякай цяжкасці не прадбачыцца. Сапраўды, што яшчэ патрэбна ў такую спёку?
Але паўгадзіны назірання за пакупнікамі ў магазіне “Дружба”, што побач з возерам, паказалі, што ахаладжальныя напіткі не самыя папулярныя ў тых, хто збіраўся спякотным вечарам адпачываць ля вады. Папулярнасцю карысталіся напіткі моцныя, пераважна піва ды “чарніла”.
Вось яна – прычына таго, што толькі за мінулы тыдзень па вобласці патанула 38 чалавек, з іх 36 – у стане алкагольнага ап’янення.

Автор Сяргей ПАЎЛАЎ.
Опубликовано в №56 от 23.07.2010

«Дождик,  дождик, секани!» – просят шумилинские цветоводы.
Цяжка ў такую спёку не толькі працаваць, а нават проста ісці па вуліцы. І так хацелася б заказаць нябеснай канцылярыі хоць кароценькі дожджык. На жаль, пакуль наш запыт туды не даходзіць. Таму асвяжаць вуліцы райцэнтра выязджаюць палівачныя машыны УП ЖКГ. Праўда, вадзіцы дастаецца толькі кветкам на клумбах уздоўж тратуараў.
Як расказала майстар камунгасу Т. М. Буганава, машыны з вадой выязджаюць на маршрут з 16 гадзін і заканчваюць работу апоўначы. Плошча паліву не маленькая – 5000 квадратных метраў кветнікаў. Выліваюць за змену шэсць бочак, а гэта 30000 кубаметраў вады.
Усё ж такі здорава, што дэфіцыту ў жыватворнай вільгаці наша азёрная старонка не адчувае і, калі нябёсы яе ўпарта не выдзяляюць, можна скарыстаць спецыяльную тэхніку і даставіць ваду куды патрэбна.
Згадзіцеся, гэтай магчымасцю варта даражыць.

Автор Татьяна РОСТОВСКАЯ.
Опубликовано в №56 от 23.07.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *