Завтра – республиканский субботник

Актуалии Общество

На субботнике сотрудники РОЧС

Свята працы і вясны

Неабходнасць навядзення парадку пасля “зімовай спячкі” дыктуе і само надвор’е, падказвае цяпло вясны.
Клопатаў з прыходам цяпла прыбыло намнога. І не толькі ў гаспадарках, на сяле, хапае іх у мястэчках і гарадах. На другім пасяджэнні рабочай групы па падрыхтоўцы  правядзення ў раёне суботніка, якую вяла начальнік раённага штаба па добраўпарадкаванні І. М. Новікава, вырашана вызначыць тры асноўныя “франты”: праца на рабочых месцах, аказанне шэфскай дапамогі і навядзенне парадку на замацаваных тэрыторыях і ў населеных пунктах. У гэты дзень намечана перабіраць бульбу і збіраць з палёў каменне, высякаць хмызняк і працаваць па праграме “Чыстыя палеткі”, добраўпарадкаваць воінскія і грамадзянскія могілкі, высаджваць дрэвы і кусты, наводзіць парадак на вуліцах Шуміліна і Обалі.
Рабочая група вызначыла тактыку рэспубліканскага суботніка,  прадумала нюансы свята працы з тым, каб прайшло яно з карысцю для справы, на ўздыме.
Ніхто не можа стаяць у баку ад веснавых клопатаў!
Мікалай ЯНЧЫН.
Надрукавана ў №28 ад 16.04.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *