В Комитете госконтроля

Актуалии Вестник Комитета госконтроля

Аб прыпісках і фальшывых даведках
Полацкім міжраённым камітэтам праведзены праверкі Верхнядзвінскага, Міёрскага, Расонскага райспажыўтаварыстваў, у ходзе якіх асаблівая ўвага ўдзялялася пытанням выканання норм падатковага заканадаўства пры ажыццяўленні закупак у 2009-2010 гадах сельгаспрадукцыі ў фізічных асоб.
Адзначана, што райспажыўтаварыствамі не выконвалася адна з асноўных задач спажыўкааперацыі — закуп у грамадзян вырашчанай імі прадукцыі. Некаторыя паказчыкі былі дасягнуты за кошт прыпісак.
Праверкамі ўстаноўлены факты, калі нарыхтоўшчыкі райспажыўтаварыства, набываючы бульбу ў сельскагаспадарчых і іншых арганізацыях, прыёмныя квітанцыі афармлялі як закуп ад фізічных асоб. У Верхнядзвінскім райпо такія “падробкі” аформлены на закуп 34,2 т бульбы на суму 20,5 млн. рублёў у жыхароў Браслаўскага раёна. Але ж тавар быў набыты мужчынам з Закаўказзя ў сельгасарганізацыі Бешанковіцкага раёна па цане 500 руб. за 1 кг, а потым перапрададзены нарыхтоўшчыку Верхнядзвінскага райпо па цане 600 руб. за 1 кг. Колькі пераплаціла арганізацыя? Амаль 3,5 мільёна.
Праверкі выявілі ў Верхнядзвінскім і Расонскім райспажыўтаварыствах і наяўнасць фальшывых даведак. Указаныя ў даведках грамадзяне на тэрыторыі сельсаветаў не зарэгістраваны і не пражываюць, указаныя адрасы наогул не існуюць. Мала таго, мела месца выкарыстанне ў даведках падробленых адбіткаў гербавай пячаткі і вуглавога штампу.
За невыкананне і выкананне не ў поўным аб’ёме абавязкаў па ўтрыманню і пералічэнню сум падатку, вышэйадзначаныя спажывецкія таварыствы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў памеры да 20% ад сумы, што належыць утрыманню і пералічэнню. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты касіры за парушэнне касавай дысцыпліны.
Матэрыялы праверак накіраваны ў праваахоўныя органы для прававой ацэнкі дзеянням службовых асоб і ў адпаведныя раённыя выканаўчыя камітэты для рэагавання.
У зручны  час для насельніцтва
У Камітэце дзяржкантролю Віцебскай вобласці на пастаянным кантролі – выкананне патрабаванняў Кіраўніка дзяржавы аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата. У час праверкі аддзела адукацыі адной з адміністрацый г. Віцебска было ўстаноўлена, што на момант праверкі ў аддзеле не быў наладжаны прыём грамадзян ва ўсе працоўныя дні па 21 адміністрацыйнай працэдуры (з 38 ажыццяўляемых), тым самым не выкананы патрабаванні Дырэктывы №2 ў часці вызначэння графіка прыёму грамадзян у зручны для насельніцтва час.
Напрыклад, быў устаноўлены ўсяго адзін раз у тыдзень (у сераду) прыём грамадзян па пытаннях пастаноўкі на ўлік дзіцяці, якое мае патрэбу ў вызначэнні ў дашкольную ўстанову, і выдачы туды накіравання. Як вынік, адзначаны заўвагі і скаргі грамадзян па такіх пытаннях.
У ходзе праверкі па прапанове Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці перагледжаны рэжым работы службовых асоб аддзела адукацыі, з 10 сакавіка зацверджаны новы графік. Па выніках праверкі ўнесены прапановы па прыцягненні вінаватых асоб да дысцыплінарнай адказнасці.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №29 ад 19.04.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *