Илья и Катя ищут семью, где им будет хорошо

Общество Семья

Патрэбны бацькі для Каці і Ільі
Установа адукацыі “Обальскі дзяржаўны дзіцячы прытулак” шукае прыёмныя сем’і для выхаванцаў, бацькі якіх пазбаўлены бацькоўскіх правоў. На сённяшні дзень у прытулку двое дзетак (сястра і брат) чакаюць добрых і любячых бацькоў, спадзяюцца знайсці новую сям’ю.
Каці 12 гадоў, яна вучыцца ў шостым класе. Дзяўчынка сціплая і даверлівая. Добрая памочніца па дому. Паколькі яна даглядала малодшага браціка, навучылася і бялізну мыць, і абед гатаваць, нават печку прапальваць. Каця любіць чытаць, маляваць, рукадзельнічаць. Мае нядрэнныя вакальныя здольнасці. Любімыя школьныя прадметы – працоўнае навучанне, біялогія, руская літаратура. Каця марыць стаць прадаўцом.
Ілья. Яму 27 мая споўніцца шэсць гадоў. Хлопчык дапытлівы, задае шмат пытанняў, стопрацэнтны “чамучка”. З цікавасцю займаецца лепкай, маляваннем. Добра запамінае невялікія вершы, апавяданні, пераказвае казкі. Любіць глядзець мультфільмы, гуляць у настольныя гульні. Хлопчык рухавы.
Раней Каця і Ілья пражывалі ў в. Крывое Сяло.
Тых, хто вырашыць узяць дзяцей на выхаванне, чакаюць па адрасе г.п. Обаль, вул. Камсамольская, д.1. Даведкі можна атрымаць па тэлефонах: 3-63-48, 4-22-73.
Надрукавана ў №31 ад 26.04.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *