В Шумилино прошёл инвестиционный форум

Актуалии

Інвестыцыйны форум
Паказаць, пераканаць, зацікавіць

Тры словы, вынесеныя ў загаловак нататкі, вызначаюць той “клімат”, які павінен панаваць на мерапрыемствах такога кшталту. І няхай інвестыцыйна-інавацыйны форум, які наладзілі ў раёне, — першая ластаўка ў зваблівым паказе прадукцыі прадпрыемстваў, тым не менш і гэты “блін” не аказаўся камяком.
Форум меркаваў прыцягнуць увагу інвестараў перш за ўсё з іншых раёнаў вобласці. Прыехалі прадстаўнікі з Бешанковіцкага, Гарадоцкага раёнаў, з горада Віцебска, з Ленінградскай вобласці Расіі. Кіраўнікі прадпрыемстваў раёна прыстойна падалі інфармацыю аб таварах, якія вырабляюцца, выйшлі з цікавымі праектамі.
— Форум па гэтай тэматыцы праводзім упершыню, таму трохі  хвалюемся, — сказаў, выступаючы перад прадстаўнічым сходам старшыня райвыканкама В. А. Падляшчук. — Наш раён даволі ўнікальны. У нас шмат робіцца па рэалізацыі праектаў экалагічнага накірунку ёсць залежы на дне Дабееўскага возера (12 мільёнаў тон сапрапеляў). У Расіі з гэтай сыравіны вырабляюць звыш 40 відаў прадукцыі. Нам паступаюць прапановы па апрацоўцы драўніны, другасных адходаў, праўда, хацелася б лепшы інвест-клімат у мястэчку Обаль…
У пацвярджэнне гэтых слоў — праекты, пра якія расказала галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Л. У. Маладзечкіна. Гаворка вялася пра Обальскія балоты і раённыя праекты ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны», пра абарону малых рэчак. Наогул па рэалізацыі праектаў па экалагічнай тэматыцы  наш раён — у лідарах па краіне. Актыўна і заўзята вядуць справу ў Суравенскай БШ і Обальскай СШ. Прафесійнае самавызначэнне вучняў Мікіціхінскай школы ва ўмовах мясцовага аграгарадка — такая тэма рэспубліканскага праекта, рэалізацыя якога адкрые жыццёвыя прасцягі для моладзі.
Шумілінскі лясгас прапануе інвестарам будынкі былога Казьянскага лясніцтва. Мясціна маляўнічая. Зацікавіў праект, па ўсім відаць, віцебскі “Белвест”. Адтуль, праўда, на форум не прыехалі, але ёсць рабочая дамоўленасць паміж кіраўніцтвам прадпрыемстваў. Неўзабаве адкрые сезон паляўнічы домік у Роўным, зона адпачынку ў вёсцы Полцева.
Узоры сваёй прадукцыі прывезлі на выставу з “Вежы” і “Славянскага прадукта”, “Вітконпрадукта” і Обальскага керамічнага завода, з Шумілінскага цэха ААТ “Малако” і прамысловага цэха райспажыўтаварыства, рэкламавалі спектр сваіх паслуг банкі і ўпраўленне сельскай гаспадаркі, той жа лясгас. Начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама З. А. Мясаедава давала тлумачэнні па праекце жылой забудовы “Паўднёвы захад” у Шуміліне. Макет і карты-схемы пацвярджалі маштабнасць і адметнасць задумы.
Па дэталях. Ю. У. Цой, выканаўчы дырэктар Фонду сацыяльнай і эканамічнай стабілізацыі ўрада Ленінградскай вобласці, і заснавальнік прыватнай фірмы “ТрАК-прым” А. А. Коржаль ведаюць адзін аднаго не першы год. Дзелавыя людзі, і на гэты раз Ю. У. Цой не прапусціў магчымасць прыехаць у Шу-міліна. Ёсць у партнёраў узаемная зацікаўленасць па рэалізацыі двух лагістычных праектаў.
Форум вяла намеснік старшыні райвыканкама В. А. Байда. Вольга Аляксандраўна давала каментарыі, неабходныя тлумачэнні. Напрыканцы сходу для гасцей наладзілі экскурсію па Шуміліне.
Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў №33 ад 6 мая 2011 года.



1 комментарий по теме “В Шумилино прошёл инвестиционный форум

  1. Есть у вас собственный бизнес или кое-что не нужное барахлиться в подвале. Может необходимо дать объявление о продаже или покупки чего-нибудь, заходите на наш веб-ресурс «услуги доска бесплатных объявлений» и обязательно увидете то что давно искали. У нас полно объявлений на разные темы. Посещаемость нашего веб-сайта постоянно растёт, что позволит выгодно продать или купить абсолютно любую вещь или услугу

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *