Комитет госконтроля информирует

У Камітэце дзяржкантролю

Пра звароты грамадзян і службу “адно акно”
КДК Віцебскай вобласці правёў маніторынг УП ЖКГ Міёрскага раёна па пытаннях работы са зваротамі грамадзян і ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, па выніках якога ўстаноўлены недахопы і парушэнні заканадаўства.
Прадпрыемствам парушаўся парадак і тэрміны пры разглядзе зваротаў. Не была наладжана работа з электроннымі зваротамі, не выкананы патрабаванні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №2 і не створана безбар’ернае асяроддзе для асоб з абмежаванымі магчымасцямі: у будынках адсутнічаюць пандусы, пры гэтым у адміністрацыйным корпусе служба “адно акно” размешчана на другім паверсе, куды адсутнічае магчымасць бесперашкоднага доступу ўказанай катэгорыі асоб. Ёсць і іншыя недахопы работы службы “адно акно”.  Таксама выяўлены парушэнні заканадаўства пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.
Акрамя таго, у парушэнне патрабаванняў заканадаўства на сайце Міёрскага райвыканкама УП ЖКГ не размясціла прадугледжаныя заканадаўствам звесткі пра ажыццяўляемыя прадпрыемствам адміністрацыйныя працэдуры.
Падчас маніторынгу прадпрыемству было прапанавана выправіць выяўленыя парушэнні.
Па выніках маніторынгу інфармацыя пра выяўленыя недахопы накіравана ў міжведамасную рабочую групу па вывучэнні праблем пры ўзаемадзеянні дзяржаўных органаў і арганізацый з насельніцтвам, сфарміраваную пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Ці ўсё добра ў “Дабраноме”?
КДК Віцебскай вобласці ў жніўні правёў планавую тэматычную аператыўную праверку філіяла “Орша” ЗАТ “Дабраном”.
У кожным з 3-х правераных гандлёвых аб’ектаў і 3-х вытворчых цэхаў, размешчаных у Віцебску, выяўлены парушэнні правілаў продажу тавараў і санітарных нормаў і правілаў.
Так, у магазінах пакупнікам былі прапанаваны недакладныя звесткі пра рэалізуемыя тавары. Наўмысна павялічваліся канчатковыя тэрміны годнасці.
Ва ўсіх правераных гандлёвых аб’ектах пакупнікам прапаноўваліся загніўшыя садавіна і гародніна (яблыкі, грушы, бананы, радыска).
Не выконваліся патрабаванні санітарных нормаў і правілаў пры вытворчасці харчовай прадукцыі ў кулінарным і кандытарскім цэхах. У вытворчым памяшканні кандытарскага цэха адсутнічала прылада для дэзынфекцыі абутку. У вытворчых памяшканнях цэхаў захоўваліся пабочныя прадметы.
Для прыняцця мер рэагавання вынікі праверкі накіраваны ў Віцебскі гарвыканкам. Прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 5 вінаватых асоб філіяла “Орша” ЗАТ “Дабраном”, разглядаецца пытанне аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці суб’екта гаспадарання і 12 работнікаў філіяла.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №75 ад 23.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *