19 мая прошёл единый день информирования

Общество

Ісці наперад і быць адказнымі
У многіх працоўных калектывах прайшоў адзіны Дзень інфармавання. На ААТ “Шумілінскі льнозавод” завітала інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікавай.
Тэма  гутаркі “Прадпрымальнасць, ініцыятыва і адказнасць кожнага — дастойнае будучае краіны”. Менавіта гэтыя словы і сталі загалоўкам галоўных тэзісаў нядаўняга Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
З дакладам выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама С. Д. Вярцінская. Размова вялася аб дзяржаўным суверэнітэце і грамадскай згодзе, аб якасных параметрах сельскай гаспадаркі і нарошчванні экспарту харчавання, аб знешняй, унутранай палітыцы дзяржавы і аб ролі сродкаў масавай інфармацыі, аб моладзевай палітыцы і наогул аб якасці нашага жыцця. Каб годна жыць, трэба разумець, што без прадпрымальнасці, без творчай і плённай працы на карысць краіны не абысціся. Трэба рашуча ісці наперад, рызыкаваць і браць адказнасць на сябе. У гэтым залог поспеху. Толькі ініцыятыўны, энергічны і духоўна багаты чалавек пакіне сваім дзецям і ўнукам квітнеючую Беларусь.
Падчас Дня інфармавання былі закрануты пытанні развіцця падсобных гаспадарак грамадзян. Па гэтай тэматыцы разгорнутыя адказы былі атрыманы ад І. М. Новікавай. Гучалі таксама заўвагі жыллёва-камунальнага характару, на якія адказваў галоўны інжынер УП ЖКГ А. М. Догель.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *