21 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

Актуалии Официально

Дарагія сябры!
Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту!
Энергічнасць, дысцыпліна, вытрымка і вялікае жаданне рухацца да мэты і дасканаласці – усё гэта характарызуе людзей, якія маюць дачыненне да спорту і фізічнай культуры.
Фізічная культура фарміруе асобу, захоўвае маральныя асновы, адраджае традыцыі. Дзякуючы спорту, мацнее сувязь паміж пакаленнямі, моладзь вучыцца любві да свайго краю, да роднай Айчыны.
Словы ўдзячнасці ў гэты дзень усім, хто рыхтуе юных спартсменаў, далучае да здаровага ладу жыцця дзяцей і падлеткаў, выхоўвае ў іх настойлівасць і мэтанакіраванасць. Сапраўдныя энтузіясты, спецыялісты фізкультурна-спартыўных арганізацый раёна аддаюць усе свае сілы, веды, прафесійныя навыкі маладым, якія ўпэўнена падымаюцца на вышэйшыя прыступкі п’едэсталу гонару.
Паважаныя спартсмены, трэнеры, навучэнцы спартыўных школ, ветэраны і аматары спорту!
Жадаем вам моцнага здароўя, дабрыні, дабрабыту, дасягнення новых жыццёвых вяршынь і спартыўных перамог!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *