Скоро завершается регистрация на централизованное тестирование

Образование

Інфармацыя аб рэгістрацыі для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні
Камітэт дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці і Віцебскі рэгіянальны цэнтр тэсціравання (пры ўстанове адукацыі “Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт”) паведамляюць, што ў Беларусі з 4 мая 2011 года пачалася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне, якое прадоўжыцца да 1 чэрвеня ўключна. Час прыёму дакументаў для рэгістрацыі — з 9 да 19 гадзін, у суботу (21.05, 28.05) — з 9 да 18 гадзін.
У Віцебскай вобласці праводзяць рэгістрацыю і цэнтралізаванае тэсціраванне 8 устаноў адукацыі: УА “Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт”, УА “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт”, УА “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава”, УА “Віцебская ордэна “Знак Пашаны” дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны”, УА “Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж”, УА “Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт”, УА “Наваполацкі дзяржаўны політэхнічны каледж”, УА “Аршанскі дзяржаўны механіка-эканамічны каледж”.
Для таго, каб зарэгістравацца для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні, патрэбна:
аплаціць рэгістрацыйны ўзнос у любым аддзяленні ААТ “Беларусбанк” на пазабюджэтны рахунак пункта тэсціравання, дзе абітурыент будзе яго праходзіць, у памеры 10 тысяч рублёў за адзін прадмет;
з’явіцца асабіста ў пункт рэгістрацыі і абавязкова зарэгістравацца, прад’явіўшы пашпарт (від на жыхарства ці пасведчанне бежанца) і квіток аб аплаце.
Рэгістрацыя на ЦТ у 2011 годзе праводзіцца з выкарыстаннем аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы “Агульнарэспубліканскі банк даных удзельнікаў цэнтралізаванага тэсціравання”. Гэтая сістэма дазваляе абітурыенту зарэгістравацца ў любым пункце для ўдзелу ў ЦТ па выбары.
Пасля рэгістрацыі абітурыенту выдаюцца пропускі для ўдзелу ў ЦТ. Абітурыент мае права прайсці тэсціраванне па трох прадметах.
Цэнтралізаванае тэсціраванне будзе праводзіцца з 14 па 29 чэрвеня па графіку, зацверджанаму Міністэрствам адукацыі Рэспублікі  Беларусь: беларуская мова (14 чэрвеня, аўторак), руская мова (15 чэрвеня, серада), гісторыя Беларусі (17 чэрвеня, пятніца), матэматыка (19 чэрвеня, ня-дзеля), грамадазнаўства (21 чэрвеня, аўторак), хімія (22 чэрвеня, серада), сусветная гісторыя навейшага часу (23 чэрвеня, чацвер), фізіка (25 чэрвеня, субота), біялогія (26 чэрвеня, нядзеля), замежныя мовы (англійская, нямецкая, іспанская, французская) — 28 чэрвеня ў аўторак, геаграфія (29 чэрвеня, серада). Пачатак правядзення ЦТ па ўсіх прадметах у 11 гадзін.
Для абітурыентаў, якія не прынялі ўдзел у ЦТ па ўважлівай прычыне (пацверджанай дакументальна) у асноўны дзень, устаноўлены рэзервовы дзень — 4 ліпеня 2011 года (панядзелак). Тэсціраванне ў рэзервовы дзень будзе праходзіць ва УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт” г. Мінск. Перарэгістрацыю на рэзервовы дзень праводзіць УА “Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт” з 27 па 30 чэрвеня.
Інфармацыю аб ЦТ, у тым ліку і банкаўскія рэквізіты ўсіх пунктаў тэсціравання рэспублікі, можна даведацца на сайце ўстановы адукацыі “Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў”: www.rikz.unibel.by.
Кантактны тэлефон Віцебскага рэгіянальнага цэнтра тэсціравання — 8-0212-47-72-34.
Падрыхтаваў Мікалай Мароз.
Надрукавана ў №38 ад 24.05.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *