25 ліпеня — Дзень работнікаў гандлю

Актуалии Официально

Паважаныя работнікі гандлю, прадпрымальнікі, ветэраны працы!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў гандлю!
Выконваючы задачы па павелічэнню тавараабароту і насычэнню рынку разнастайным асартыментам тавараў, працоўныя калектывы галіны садзейнічаюць рэалізацыі раённай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Няхай увага да пакупнікоў, кампетэнтнасць і прафесіяналізм работнікаў гандлю, добрасумленныя адносіны да сваіх абавязкаў будуць візітнай карткай усіх гандлёвых прадпрыемстваў.
Жадаем прызнання і ўдзячнасці вам ад пакупнікоў.
Моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту і поспехаў у працы.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *