Дети и огонь – вновь трагедии

Бяспека Общество

Сёлета ў агні загінула 11 дзяцей
Для кожнага бацькоў уласнае дзіця самае дарагое, самае лепшае і прыгожае. І, вядома, свайго сына ці дачку бацькі хочуць бачыць здаровым. Таму так неабходна гутарыць з дзецьмі пра меры бяспекі, пра асцярожнае абыходжанне з агнём.
Некаторыя да такіх павучанняў адносяцца скептычна, захоўваюць запалкі ў даступных для дзяцей месцах, пакідаюць малалетніх дзяцей без нагляду. Такая бяспечнасць у любы момант можа прывесці да трагедыі…
У 2009 годзе ў Беларусі на пажарах загінулі 32 дзіцяці, з іх 12 дзяцей на тэрыторыі Віцебскай вобласці, 1 –  у Шумілінскім раёне. Летась у рэспубліцы загінула 35 дзяцей, адно – на Віцебшчыне.
Сёлета на пажарах загінула 11 дзяцей. Так, 22 мая адбыўся пажар у жылым доме ў в. Вялікая Кракотка Гродзенскай вобласці. На пажары загінула трое дзяцей… Папярэдняя прычына пажару – дзіцячае свавольства з агнём.
У сувязі з наступленнем летніх канікулаў і масавым прыездам дзяцей да родзічаў у вёску спецыялісты райаддзела па надзвычайных сітуацыях нагадваюць: не пакідайце дома дзяцей адных, калі паліцца печка, гарыць газавая пліта, уключаны ў сетку бытавыя электрапрыборы. Тлумачце дзецям, што ў выпадку загарання ў доме яны павінны выбегчы на вуліцу і паклікаць на дапамогу дарослых. Паказвайце на асабістым прыкладзе асцярожнасць у абыходжанні з агнём.
Работнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях рэкамендуюць абсталяваць дамы аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі. У мінулым годзе дзякуючы ім у рэспубліцы было выратавана 152 чалавекі, з іх 31 дзіця. У Віцебскай вобласці выратавана 15 чалавек.
Л. ЛІНКЕВІЧ, спецыяліст групы прапаганды і абучэння райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Надрукавана ў №40 ад 31.05.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *