Криминальная хроника

Закон

Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.
Куртка
Індывідуальны прадпрымальнік з райцэнтра звярнуўся ў міліцыю з той нагоды, што з ралета гандлёвага цэнтра “Прывакзальны” прапала куртка коштам 65 рублёў. Па гарачых слядах міліцыянеры высветлілі, што чужую куртку прыбраў да рук жыхар райцэнтра. Тавар канфіскаваны і вернуты пацярпелай. Супраць злачынцы ўзбуджана крымінальная справа. Яму пагражаюць грамадскія работы або арышт, або папраўчыя работы да двух гадоў, або арышт да шасці месяцаў, або абмежаванне волі да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
Веласіпед
Жыхар Обалі паведаміў у міліцыю, што ў яго прапаў веласіпед. Як высветлілася, пацярпелы меў звычку пакідаць “Стэлс” у пад’ездзе шматпавярховага дома. І вось аднойчы веласіпеда, кошт якога ацэнены ў 145 рублёў, не стала. Узбуджана крымінальная справа. Злачынца вышукваецца.
“Бяспраўны”
З 23 лютага па 31 сакавіка супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі праводзяць прафілактычную акцыю “Бяспраўны”. Мэта мерапрыемства – не толькі выявіць кіроўцаў без правоў, але і правесці прафілактычныя гутаркі з тымі, хто іх пазбаўлены і рызыкуе сесці за руль. На гэта працуюць і ўчастковыя інспектары міліцыі, і супрацоўнікі крымінальнага вышуку.
У гэтым годзе на дарогах раёна прыпынена пяць кіроўцаў без правоў, а за мінулы год – 83 (штраф за парушэнне – да 20 БВ). Летась у раёне былі пазбаўлены вадзіцельскіх правоў 57 чалавек.
Знянацку
Пацярпеў вадзіцель аўтамабіля “Івека”, які ехаў па аўтадарозе Р-20. Ля павароту на Обаль знянацку на дарогу “выскачыла” серабрыстая іншамарка. Каб пазбегнуць сутыкнення, вадзіцель “Івекі” рэзка павярнуў убок і з’ехаў у кювет. Вінаваты кіроўца легкавушкі нават не прыпыніўся. Супрацоўнікі ДАІ будуць удзячны сведкам дадзенага ДТЗ, якія адгукнуцца і патэлефануюць па нумары 4-18-50.
Пешаходы
За мінулы тыдзень супрацоўнікі ДАІ затрымалі на дарогах раёна аднаго веласіпедыста без святловяртальных элементаў і пяць пешаходаў, якія ў цёмны час сутак не пазначылі сябе флікерамі. Пры гэтым двое пераходзілі дарогу на забараняючае чырвонае святло (па-гражае штраф да трох БВ).
Праверка
Мужчына, які часова пражывае ў Лескавічах, быў асуджаны судом да грамадскіх работ. Толькі вось выконваць судовае рашэнне ён катэгарычна адмаўляецца. Як паведаміў намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Вадзім Сапега, па дадзеным факце праводзіцца праверка.
Ухілісты
На мінулым тыдні раённы аддзел аб’явіў  у вышук двух хлопцаў Стрыжака і Тарасава. На іх заведзены крымінальныя справы па фактах ухілення ад мерапрыемстваў прызыву на тэрміновую вайсковую службу.
Падрыхтавалі Ларыса ЗАЙЦАВА і Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *