Ловушки на дорогах или Кто не закрыл люк

Бяспека

Беражыся люкаў!
Сэнс слоў, вынесеных ў загаловак артыкула, адразу разумеюць усе мясцовыя вадзіцелі. Ну, каму не прыходзілася, разагнаўшыся на машыне, “лавіць” каналізацыйныя люкі. Размова ідзе не пра адкрытыя люкі. А пра тое, як яны ў нас устанаўліваюцца.
“Замест таго, каб накрыўку люка зрабіць на адным ўзроўні з асфальтам, у большасці выпадкаў яны “праваліліся” на некалькі сантыметраў у глыбіню, – кажа в. а. начальніка ДАІ РАУС М. У. Гаралевіч. – Вядома, здалёк вадзіцелям гэтыя яміны на асфальце не бачны, вось і трапляюць машыны ў такія “лавушкі”. А потым вадзіцелі скардзяцца, што бампер пашкодзілі ці падвеска “паляцела”.
Толькі на вуліцах райцэнтра мы налічылі паўтара дзесятка небяспечных люкаў. Па два – на вуліцах Ленінскай і Суворава, па аднаму – на Кароткіна, Луначарскага, Сіпко, Энгельса, Будаўнікоў… “Бачыце, тут вялі нядаўна рамонт, яміны на дарозе залапілі, а кальцо люка не паднялі вышэй, ад гэтага яміна на асфальце стала яшчэ глыбейшая, – спыняецца супрацоўнік ДАІ на вуліцы Луначарскага. – Такія дарогі вельмі небяспечныя, асабліва для іншамарак”. А на вуліцы Суворава мы замест таго, каб падняць вышэй кальцо люка, на яго накрыўку панакідалі бітай цэглы. Але хіба гэта выхад з сітуацыі?
Наогул, большасць люкаў па райцэнтру не адпавядаюць патрэбным нормам. Нармальна ўстаноўленыя люкі мы ўбачылі толькі на вуліцы Луначарскага (насупраць Дома культуры) і на вуліцы Кароткіна.
Спецыялістам камунгасу выпісаны прадпісанні за нездавальняючы стан люкаў. Калі недахопы не будуць выпраўлены, адказных чакае штраф.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №42 ад 7.06.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *