В Комитете госконтроля

Актуалии Вестник Комитета госконтроля

Запчасткі
Камітэтам дзяржкантролю Віцебскай вобласці ў сакавіку-красавіку праведзены праверкі ТДА “Ілізар” г. Орша і ПГУП “Віцебскеўра” г. Віцебска па пытаннях абароту на тэрыторыі вобласці запчастак да аўтамабіляў. Пры праверцы двух гандлёвых аб’ектаў “Ілізара” і чатырох “Віцебскеўра” ўстаноўлены парушэнні правілаў ажыццяўлення рознічнага гандлю, дапушчаны парушэнні парадку вядзення кніг заўваг і прапаноў.
Па выніках праверак Камітэта дзяржкантролю прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 9 правапарушальнікаў з накладаннем штрафу на суму 770 тыс. руб.
Кантрольная дзейнасць
У полі зроку Камітэта дзяржкантролю пастаянна знаходзіцца пытанне выканання кантралюючымі і нагляднымі органамі патрабаванняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь”.
На калегіі Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці было разгледжана пытанне “Аб рабоце наглядных органаў Віцебскай вобласці ў часці рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 510 “Аб удасканальванні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь” і мерах па павышэнні эфектыўнасці іх дзейнасці ў свеце Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 4 “Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні  дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь”.
Калегіяй адзначана, што ў 2010-2011 гадах кантралюючымі органамі Віцебскай вобласці ў асноўным забяспечвалася рэалізацыя патрабаванняў Указа № 510 па арганізацыі правядзення праверак, іх каардынацыі. Разам з тым ёсць шэраг істотных недахопаў і парушэнняў. Застаецца высокай колькасць праверак. У парушэнне ўстаноўленага парадку пры выкананні каардынацыйных планаў асобнымі нагляднымі органамі не накіроўваліся ў Камітэт вобласці паведамленні аб выключэнні з каардынацыйных планаў праверак, неабходнасць у правядзенні якіх адпала. Дапускаліся парушэнні пры назначэнні правядзення праверак, факты невыканання патрабаванняў заканадаўства пры афармленні матэрыялаў праверак.
Усяго па выніках мерапрыемстваў за дапушчаныя парушэнні ў 2010 годзе да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 31 службовая асоба, за прайшоўшы перыяд гэтага года – 24 службовыя асобы. Пры гэтым 89% усіх прыцягнутых да адказнасці службовых асоб– прадстаўнікі наглядных органаў.
Камплектуючыя каштавалі дорага
Прыгаворам суда Кастрычніцкага раёна г. Віцебска ў сакавіку асуджаны грамадзянін С. 1963 г. н. за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць да пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады з пазбаўленнем права займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю. З 2007 па 2009 гады без дзяржаўнай рэгістрацыі ён ажыццяўляў фінансава-гаспадарчую дзейнасць з Аршанскім камбінатам хлебапрадуктаў, Лёзненскай хлебнай базай,  пры гэтым незаконна выкарыстоўваў дакументы і рэквізіты іншых арганізацый, у тым ліку і неіснуючых. Ён пастаўляў камплектуючыя для вытворчага абсталявання прадпрыемстваў, атрымаў даход у асаблівым буйным памеры – звыш трох мільярдаў. У час следства быў арыштаваны яго аўтамабіль “Таёта ЛэндКрузер”. Грашовыя сродкі ў памеры 4,5 тыс. еўра ён сам добраахвотна ўнёс у кошт пагашэння незаконна атрыманага даходу 70 млн. рублёў.
Падрыхтавала
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №42 ад 7.06.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *