Объявлен призыв на военную службу

Общество Официально

Аб прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу ў маі-чэрвені 2011 года
Уступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2011 года № 200 “Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія адслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыву, і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу ў маі-чэрвені 2011 г.”
На падставе гэтага, а таксама згодна з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб ваенным абавязку і ваеннай службе” на тэрыторыі Шумілінскага раёна з 19 мая па 31 ліпеня будзе праводзіцца прызыў грама-дзян на тэрміновую ваенную службу ва Узброеныя Сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні Рэспублікі Беларусь.
Грамадзянам мужчынскага полу 1993 года нараджэння, якім да дня прызыву споўнілася 18 год, а таксама грамадзянам старэйшага прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку, неабходна з’явіцца ў раённы камісарыят па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Вакзальная, д. 3 ва ўстаноўлены законам тэрмін і прад’явіць указаныя ў павестцы дакументы.
Грамадзянам, якія не атрымалі персанальную павестку аб яўцы на мерапрыемствы па прызыву на тэрміновую ваенную службу, неабходна з’явіцца ў ваенны камісарыят з 1 па 30 чэрвеня, пры сабе мець дакументы аб сцвярджэнні асобы.
Усім грамадзянам прызыўнога ўзросту, якія часова прыбылі на тэрыторыю Шумілінскага раёна, неабходна вярнуцца на месца пастаяннага жыхарства (прапіскі) і з’явіцца ў ваенны камісарыят горада (раёна), дзе яны стаяць на воінскім уліку, для праходжання мерапрыемстваў па прызыву на тэрміновую ваенную службу.
Грамадзяне, якія не з’явіліся без уважлівых прычын на мерапрыемствы па прызыву на тэрміновую ваенную службу, а таксама якія ўхіліліся ад выканання воінскага абавязку, будуць прыцягнуты да адказнасці згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
А. ЧАРНЯЎСКІ, ваенны камісар раённага камісарыята.
Надрукавана ў №42 ад 7.06.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *