Вестник Комитета госконтроля

Удасканальваць дзейнасць цяплічных гаспадарак

КДК Віцебскай вобласці вывучыў выкананне даручэння Кіраўніка дзяржавы па развіцці цяплічнай гаспадаркі, нарошчванні імпартазамяшчэння і вытворчасці канкурэнтаздольнай плодаагародніннай прадукцыі ў Віцебскай вобласці.
Па дадзеных статыстыкі у 2016 годзе ў Віцебскай вобласці вырашчана 18,5 тыс. т гародніны ва ўмовах закрытага грунту (98,4% да аб’ёмаў 2015 г.), у тым ліку 9,1 тыс. т таматаў (108,5%) і 9,4 тыс. т агуркоў (89,2%). Іншую прадукцыю айчынныя вытворцы вырошчваюць у абмежаванай колькасці альбо наогул не вырошчваюць (перац салодкі, часнок, капуста пекінская, брокалі, кальрабі, сельдэрэй, кабачкі, баклажаны і інш.), што вымушае завозіць яе з-за межаў краіны.
Асноўнымі вытворцамі гародніны закрытага грунту ў вобласці з’яўляюцца ААТ “Рудакова” (Віцебскі раён), філіялы РУП “Віцебскэнерга” “Цяплічны” (Аршанскі раён) і “Вясна-энерга” (Полацкі раён), якімі на плошчы 34 га вырашчана прыкладна 90% усёй гародніны вобласці.
На момант абследавання шэрага віцебскіх гандлёвых аб’ектаў буйных гандлёвых сетак (магазіны “Еўраопт”, “Рублёўскі”, “Карона”, “Веста”, “Віцебскія прадукты”) з айчыннай гародніны ў продажы меліся толькі гуркі свежыя коштам ад 5 руб. 18 кап. да 5 руб. 95 кап. за кілаграм. Кошт аналагічнай замежнай прадукцыі складаў ад 4 руб. 16 кап. да 4 руб. 29 кап., таматы, перац салодкі, баклажаны, капуста пекінская былі прадстаўлены толькі замежнымі вытворцамі.
Для ажыццяўлення бесперабойнага рознічнага гандлю, а таксама забеспячэння патрэб у гародніннай прадукцыі (капуста, морква, буракі, цыбуля рэпчатая, яблыкі) і бульбе ў міжсезонны перыяд 2016/2017 гг. у Віцебскай вобласці створаны стабілізацыйныя фонды. Запасы дадзенай прадукцыі па стану на 1 лютага па ўсіх найменнях склалі больш аб’ёмаў, прадугледжаных  графікамі рэалізацыі: ад 8% (па бульбе) да 38% (па яблыках).
Пры гэтым неабходна заўважыць, што яблыкі айчыннай вытворчасці, канкурэнтаздольныя па цане і якасці, меліся ў продажы не ва ўсіх абследаваных аб’ектах гандлю.
Па выніках кантрольных мерапрыемстваў гандлёвым арганізацыям вынесены рэкамендацыі па ўхіленні парушэнняў, Віцебскаму аблвыканкаму накіраваны ліст з прапановамі актывізаваць работу па ўдасканаленні дзейнасці цяплічных гаспадарак, пашырэнні іх плошчаў, а таксама павелічэнні аб’ёмаў і асартыменту выпускаемай прадукцыі, зніжэнні яе сабекошту ў мэтах забеспячэння імпартазамяшчэння, а таксама прыняцці мер рэагавання па забеспячэнні папераджальнага кантролю.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў № 21 ад 14.03.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *