Автомобиль можно ставить не ближе 30 метров от воды

Экология

30 метраў ад вадаёма
«Чым адрозніваецца спецыяльна прызначаная пляцоўка для стаянкі транспартных сродкаў у прыбярэжных зонах вадаёма ад звычайнага ўчастка зямлі? Ці існуюць якія нормы для іх абсталявання? Як павінен выглядаць “правільны” знак для стаянкі?»
На пытанне адказвае выконваючы абавязкі начальніка Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Уладзімір Паўлаў:
–    Месцы для стаянкі транспартных сродкаў у прыбярэжнай зоне водных аб’ектаў вызначаюцца арандатарам (карыстальнікам) рыбалоўных угоддзяў ці мясцовым выканаўчым і распарадчым органам. Звычайна такія стаянкі сумешчаны з месцам адпачынку.
Спецыяльных знакаў няма, яны могуць быць вызначаны дарожным знакам ці аншлагам адвольнай формы не бліжэй 30 метраў ад вады.
А вось пад’ехаць да берагавой лініі для разгрузкі, напрыклад, лодкі ці катэраў дазваляецца, вы не парушыце правілы, калі на працягу 5 хвілін пасля разгрузкі адгоніце свой транспартны сродак на адлегласць 30 метраў ад берага.
Надрукавана ў №43 ад 10.06.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *