Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

На крытыку рэагуюць не ў час
КДК Віцебскай вобласці ажыццяўляе пастаянны кантроль за выкананнем патрабаванняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №630 “Аб рэагаванні службовых асоб на крытычныя выступленні ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі” на ўзроўні рэгіянальных СМІ.

Яго вынікі паказваюць, што дзякуючы мэтанакіраванай рабоце Камітэта вобласці і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наладжана сістэмная работа па дадзеным накірунку. Аднак па-ранейшаму выяўляюцца адзінкавыя парушэнні ў асобных раёнах.
Так, выяўлена 7 фактаў парушэнняў 4 суб’ектамі гаспадарання (Аршанскі, Віцебскі, Глыбоцкі і Шумілінскі раёны) патрабаванняў Кіраўніка дзяржавы ў часці несвоечасовага накіравання ў сродкі масавай інфармацыі звестак пра вынікі разгляду апублікаваных у іх крытычных матэрыялаў і прынятых па іх мерах.
Па ўсіх выяўленых у ходзе маніторынгу фактах парушэнняў КДК вобласці накіраваў лісты ў адрас старшынь Аршанскага, Віцебскага, Шумілінскага райвыканкамаў, а таксама старшыні праўлення Віцебскага аблспажыўтаварыства аб прыняцці мер па недапушчэнні ў далейшым падобных парушэнняў. За выяўленыя парушэнні да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 5 службовых асоб.
Нагадваем, што згодна з п.4 Указа №630 на кіраўнікоў арганізацый ускладзена персанальная адказнасць за выкананне патрабаванняў Указа №630. Невыкананне без уважлівых прычын гэтых патрабаванняў вядзе да прымянення да службовых асоб мер дысцыплінарнай адказнасці, нават да вызвалення іх ад займаемых пасад.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №28 ад 07.04.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *