Спасаемся от жары

Бяспека Здоровье Общество

Для беларускай “Афрыкі”
Выбірайце адзенне толькі з натуральнай тканіны светлага колеру і свабоднага крою. Ніжняя бялізна таксама павінна быць баваўнянай. На галаве абавязкова галаўны ўбор.
Дзецям, хворым на сардэчна-сасудзістыя хваробы, пажылым лепш знаходзіцца на вуліцы да 12 гадзін дня і пасля 17.
Пры сабе неабходна мець пітную ваду. Наталяюць смагу і аднаўляюць страты вады арганізмам цёплы кіславаты напітак, квас, морс. Дапускаюцца залёны чай і мінеральная вада без газу. Павялічаць ахаладжальны эфект адна-дзве кроплі эфірнага масла мяты, дабаўленыя ў напой.
Ведайце і памятайце: халодныя напоі не наталяюць смагу.
Некалькі знізіць тэмпературу цела можна, калі мокрай тканінай працерці скуру ў локцевых згібах, падкаленных ямках і па бакавой паверхні шыі — там праходзяць крывяносныя сасуды і іх ахаладжэнне прынясе палёгку.
У кватэры ратункам ад спёкі могуць стаць шчыльныя шторы на вокнах, жалюзі, мокрыя махровыя ручнікі, міскі з вадой і кавалкі лёду, частыя праціранні падлогі халоднай вадой, душ ці ванна з ледзь цёплай вадой.
Калі ж усе прымаемыя меры не дапамаглі і ў вас з’явіліся слабасць, галавакружэнні, млоснасць, сэрцабіццё, узмоцненая патлівасць, неабходна тэрмінова звярнуцца ў медустанову.
А. УЛАСАВА, в. а. галоўнага ўрача ДУ “Шумілінскі РЦГЭ”.
Опубликовано в №57 от 27.07.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *