В Комитете госконтроля

Актуалии Вестник Комитета госконтроля

Цэнтралізаванае тэсціраванне-2011
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 190 “Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы ў 2011 г.” зацверджаны склад дзяржаўнай камісіі па кантролю за ходам падрыхтоўкі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання і ўступных іспытаў у 2011 г. Старшынёй дзяржаўнай камісіі прызначаны Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Рубінаў Анатоль Мікалаевіч. Старшынёй абласной камісіі стаў Максімаў Васіль Міхайлавіч, старшыня Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці.
У Віцебскай вобласці арганізавана 8 пунктаў тэсціравання на базе:
Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта,
Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава,
Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта,
Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны,
Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа,
Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта,
Наваполацкага дзяржаўнага політэхнічнага тэхнікума і
Аршанскага дзяржаўнага механіка-эканамічнага каледжа.
Сёлета цэнтралізаванае тэсціраванне праводзіцца з 14 па 29 чэрвеня – па беларускай, рускай і замежнай (англійскай, нямецкай, іспанскай, французскай) мовах, матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі, гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі найноўшага часу, грамадазнаўству, геаграфіі – згодна з графікам, зацверджаным Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 26 ад 21.02.2011 г. Пачатак тэсціравання па ўсіх прадметах – 11.00. Рэгістрацыя для ўдзелу ў тэсціраванні ў рэзервовы дзень (пры наяўнасці ўважлівай прычыны няяўкі) – з 27 па 30 чэрвеня ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Пункт правядзення ЦТ у рэзервовы дзень (4 ліпеня 2011 г.) – Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава.
У мэтах ажыццяўлення кантролю за правядзеннем цэнтралізаванага тэсціравання Камітэтам дзяржкантролю вобласці і Віцебскім аблвыканкамам створаны адпаведныя камісіі па кантролю ў пунктах тэсціравання. Для забеспячэння кантролю непасрэдна ў кожнай аўдыторыі пры правядзенні тэсціравання дадаткова прыцягнуты 416 чалавек – прадстаўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, работнікаў устаноў адукацыі і прадстаўнікоў БРСМ.
На 1 чэрвеня ў вобласці ў васьмі пунктах тэсціравання зарэгістраваліся 43423 удзельнікі тэсціравання, што на 6172 чалавекі менш, чым летась (у 2010 г. – 49595 чалавек, у 2009 – 51726).
Звароты грамадзян па спрэчных і праблемных пытаннях цэнтралізаванага тэсціравання прымаюцца па кантактных тэлефонах “гарачых ліній” у рабочыя дні з 9.00 да 18.00:
у Камітэце дзяржкантролю Віцебскай вобласці – (80212)36-44-95, 37-33-90;
у Полацкім міжраённым камітэце дзяржаўнага кантролю – (80214)42-87-02;
у Аршанскім міжраённым камітэце дзяржаўнага кантролю – (80216)21-09-16.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №44 ад 14.06.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *