Портреты героев-солдат Великой Отечественной пронесут па улицам Шумилино. Присоединяйтесь к акции!

Актуалии Векапомнае Грамадства

“Слава героям Шумілінскага краю”

Сёлета, у рамках святкавання Дня Вялікай Перамогі, упершыню ў раёне пройдзе акцыя “Слава героям Шумілінскага краю”. Напэўна, няма ў Беларусі такой сям’і, у якой не было б сваяка, ваяваўшага за свабоду і незалежнасць нашай краіны.
Да раённай акцыі могуць далучыцца ўсе жадаючыя. З сабой пажадана мець транспарант з партрэтам героя-салдата Вялікай Айчыннай вайны. Яго можна зрабіць самому, надрукаваць на прынтары ці звярнуцца ў фотасалон “Фота+”. Да транспаранта з фотаздымкам і інфармацыяй пра героя (прозвішча, імя, імя па бацьку, даты нараджэння і смерці, воінскае званне, род войск) можна зрабіць аснову з дрэва, ДВП, пластыку і іншых матэрыялаў, можна пранесці транспарант і без асновы. Памер транспаранта можа быць любы. Калі фатаграфіі няма, можна зрабіць транспарант толькі з тэкставай інфармацыяй пра ўдзельніка вайны.
Рэгістрацыю ўдзельнікаў акцыі праводзіць аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама па тэл. 4-95-13 ці па электроннай пошце ideologia.sh.@tut.by.
Знайсці інфармацыю пра свайго загінуўшага сваяка можна на пошукавых сайтах:
1. ОБД «Мемориал» — пошук загінуўшых франтавікоў.
2. “Подвиг народа» — інфармацыя пра ўзнагародныя дакументы.
3. «Память народа» — праект Мінабароны РФ аб лёсах удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
4. “Саксонские мемориалы» — пошук інфармацыі аб палонных.
5. «Солдат.ру»
Надрукавана ў №34 ад 03.05.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *