У касцёле Маці Божай Фацімскай 12-13 мая адбудуцца ўрачыстасці

Духоўнае Новости

100-годдзе Яўленняў Маці Божай Фацімскай

13 мая 1917 года ў Фаціме (Партугалія) дзецям, Лючыі, Францішку і Жасінце, аб’явілася Маці Божая. Багародзіца прыходзіла да іх яшчэ пяць разоў, кожны месяц у 13-ты дзень. Яна вучыла дзяцей малітве, заахвочвала да навяртання і да пакуты, а таксама перадала праз іх усяму чалавецтву тры таямніцы, названыя пазней “фацімскімі”, у якіх адкрывала, што можа стацца, калі людзі не прымуць у сваё жыццё Бога. Яе заклік астаецца актуальным і праз 100 гадоў.
З нагоды Юбілею Яўленняў Фацімскіх у касцёле Маці Божай у аг. Светласельскі адбудуцца ўрачыстасці, у якіх прымуць удзел папскі прадстаўнік у Беларусі, Апостальскі нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр, Ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч, святары і кансэкраваныя асобы, а таксама прадстаўнікі мясцовай улады і шматлікіх паломнікаў-вернікаў з Віцебскай вобласці і з розных куткоў нашай краіны, якія ўжо агучылі сваю гатоўнасць прысутнічаць на гэтым духоўным святкаванні.
Праграма адзначэння 100-годдзя  Яўленняў Маці Божай Фацімскай:
12 мая
18.00 – Святая  Імша для пілігрымаў з сакрамэнтам бежмавання;
20.30 – “Малітва з Папам” – трансляцыя з Фацімы;
21.00 – 22.00 Пачатак Адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, Ружанец – I ч.;
13 мая
0.00 – Святая Імша, Працэсія Ружанцовая са Светачамі – II ч.;
3.00 – вяночак да Божай міласэрнасці;
4.00 – 6.00 Адарацыя індывідуальна ў цішыні, магчымасць папіць гарбаты;
6.00 – Гадзіннікі аб Найсвяцейшай Марыі Панне;
8.00 – Урачыстая Ютрань аб Найсвяцейшай Панне Марыі;
10.00 – Ружанец– III ч. (праводзяць дзеці);
11.00 – Акафіст (супольнасць Грэка-католікаў);
12.00 – Святая Імша з удзелам нунцыя Апостальскага Габара Пінтэра, а таксама святароў і кансэкраваных асоб Віцебскай дыяцэзіі, Працэсія Ружанцовая – IV ч. Ружанца;
14.00 – спатканне святароў і кансэкраваных асоб з нунцыем. Абед;
15.00 – канцэрт (флэшмоб дзяцей) латарэя.
Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел ва ўрачыстасцях.
Настаяцель Шумілінскага прыхода Маці Божай Фацімскай а. Анджэй Юхневіч ОМІ.
Надрукавана ў №37 ад 12.05.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *