Поможем в жару братьям нашим меньшим

Бяспека Общество Экология

І птушак, і каня
Многія садаводы-агароднікі заўважылі, што ў апошнія дні на ўраджай усё актыўней квапяцца птушкі. Некалі прачытала параду, якую праверыла на сваім участку і раю прымяняць не толькі ў анамальную жару, а ўвогуле летам. Кляваць вішні, суніцы, слівы і яблыкі птушак вымушае смага. Не лянуйцеся, пастаўце на відных, але зацішных (каб не пужаць птушак) месцах ёмістасці з вадой. Налівайце поўна да краёў (каб ваду было лёгка дастаць і вераб’ям, і сініцам, і шпакам, і галкам) бочкі, тазікі, лейкі, падыдуць і пластмасавыя каробкі ад тортаў. Дайце магчымасць птушкам напіцца і самі зможаце ўпэўніцца, што крылатыя сябры перастануць нападаць на сад і агарод.
Хочацца нагадаць і гаспадарам чатырохногіх сяброў, што жывёла, як і чалавек можа пакутаваць ад санцапёку, атрымліваць сонечны ўдар, знясілець і нават захварэць. Абавязкова пастаўце сабакаву будку ў цень, пастаянна налівайце халаднаватую ваду для піцця. Можна паставіць і карыта з вадой, каб сабака мог калі не купацца, дык проста пастаяць у ім.
Не варта трымаць на санцапёку і каня, жывёла пацее і гэта яшчэ мацней прываблівае сляпнёў і розных крывасмокаў. Абатрыце скуру сваіх гадаванцаў адварам рамонку, піжмы. А можна проста размяць гэтыя расліны ў далонях і асцярожна расцерці па тулаву жывёлы, такія дзеянні дапамогуць ёй пазбегнуць крытычнай колькасці пакусаў насякомымі.

Автор Татьяна РОСТОВСКАЯ.
Опубликовано в №57 от 27.07.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *