За пять месяцев инспекторы конфисковали у браконьеров тонну рыбы и три тонны мяса

Экология

Канфіскавалі тону рыбы і тры тоны мяса
Рыбаловы-аматары наракаюць, што рыбы ў вадаёмах стала менш. Адна з прычын — знікненне малых рэк і ручаёў, асушэнне паплавоў і балот, высечка кустоўя і лесу ў водаахоўнай зоне. Вялікую шкоду рыбным запасам наносіць забруджванне вадаёмаў неачышчанымі сцёкавымі водамі з прадпрыемстваў і ферм, недастатковае заглыбленне вадаёмаў. Разам з гэтым нямала шкоды і ад браканьерства.
За 5 месяцаў работнікамі абласной і міжраённымі інспекцыямі аховы жывёльнага і расліннага свету праведзена 830 рэйдаў. Выяўлена 967 парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства, з іх 444 парушэнні правілаў рыбалоўства, 138 — правілаў палявання, 193 — правілаў лесакарыстання. У парушальнікаў канфіскавана 957 кг рыбы, 2966 кг мяса, адабрана 405 сетак агульнай даўжынёй 20,3 км і 862 іншыя забароненыя прылады рыбалоўства, канфіскавана 58 адзінак стрэльбаў.
За парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства з парушальнікаў спагнана 230,5 мільёна рублёў, прад’яўлена іскаў на 907 мільёнаў. У следчыя органы перададзена 58 спраў з прыкметамі крымінальнай адказнасці.
Г. КУЗЮРЭНКА, старшы дзяржінспектар абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №45 ад 17.06.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *