Криминал. Происшествия

Закон Общество Происшествия

Грабеж
У міліцыю звярнулася загадчыца магазіна “Залатая ніва”, расказала, што невядомы злачынца выхапіў у прадаўца 42 тысячы рублёў і збег. Неўзабаве злачынца быў устаноўлены: гэта ўраджэнец Украіны без вызначанага месца жыхарства. Мужчына затрыманы, знаходзіцца ў следчым ізалятары г. Віцебска. Супраць злодзея згодна з арт. 206 ч. 2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Грабеж”  узбуджана крымінальная справа.
Мапед
З прыёмнага пакоя райбальніцы паведамілі: на хуткай дапамозе са шматлікімі пераломамі прывезлі  непаўналетнюю дзяўчыну, жыхарку Навагрудка. Як высветлілася, дзяўчына пацярпела, калі ехала з хлопцам на мапедзе. Жыхар Шуміліна, які быў за рулём, не ўлічыў асаблівасці транспартнага сродку, перакуліўся на дарозе ў в. Прыазёрная. Пацярпелую адправілі на лячэнне ў нейрахірургічнае аддзяленне абласной бальніцы. Падрабязнасці здарэння высвятляюцца.
Конь
У жыхаркі Сіроціна прапаў конь. Гаспадыня навязвала яго непадалёк ад дома, але мела звычку пакідаць каня на полі на ноч. Відаць, у цёмны час сутак і знайшоўся ў каня новы гаспадар.
Дача
У раённы аддзел унутраных спраў звярнулася мінчанка: у яе дачным доме  ў вёсцы Малькаўшчына пабывалі злодзеі. Гаспадыня расказала супрацоўнікам РАУС, што не была на дачы, якая ёй дасталася ў спадчыну, некалькі месяцаў. Таму ўстанавіць дакладны дзень крадзяжу цяжка. З хаты прапалі газавы балон, пасцельная бялізна, посуд. Агульны ўрон склаў больш як 800 тысяч рублёў. Злачынца вышукваецца.
Агонь
У вёсцы Слабада Лаўжанскага сельсавета загарэўся дом. Міліцыянеры і пажарныя выехалі на месца здарэння. Ля печкі на падлозе знайшлі мёртвую пенсіянерку, гаспадыню дома. Столь, дах і сцены дома значна пашкоджаны. Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём… Жанчына, хутчэй за ўсё, атруцілася чадным газам.
Госці
Жыхарка Полацка знаходзілася ў гасцях у Шуміліне, а праз некаторы час патэлефанавала ў міліцыю, бо ў яе ўкралі мабільны тэлефон. А зрабіў гэта жыхар райцэнтра, з якім разам у гасцях распівалі спіртныя напіткі. Узбуджана крымінальная справа.
П’янства
За мінулыя выхадныя супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі спынілі на дарогах раёна чатырох нецвярозых вадзіцеляў. Жыхар Язвіна п’яны кіраваў мапедам, жыхар Обалі – матацыклам. Усе вадзіцелі атрымалі штрафы, матацыкл канфіскаваны і знаходзіцца на часовай стаянцы ў РАУС.
Па матэрыялах РАУС.
Опубликовано в №57 от 27.07.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *