Семинар идеологов прошёл на базе райпотребобщества

Актуалии Общество

Час для ідэолагаў адказны
У сераду на базе райспажыўтаварыства адбыўся семінар-вучоба ідэалагічных работнікаў раёна.
Канец чэрвеня – пачатак ліпеня вельмі насычаны падзеямі, для ідэолагаў гэта асабліва напружаны перыяд, адзначыў намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях А. М. Зайцаў, які браў удзел у семінары. 22 чэрвеня – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У гэты дзень у аграгарадку Кардон адбудзецца пахаванне астанкаў воінаў, якія былі знойдзены падчас раскопак. 24-25 чэрвеня ў раёне другі раз будзе праводзіцца свята “Обальскае балота – жамчужына Паазер’я”, падчас якога ладзіцца мноства мерапрыемстваў, чакаюцца госці з Віцебска, Мінска, іншых раёнаў. 3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у час якога традыцыйна праводзіцца і дзень горада ў райцэнтры.
Намеснік старшыні праўлення райспажыўтаварыства па ідэалагічнай рабоце Л. І. Данчанка паведаміла аб дзейнасці шумілінскіх кааператараў, аб стане і асноўных напрамках ідэалагічнай работы ў арганізацыі. Адна з буйных арганізацый раёна налічвае 536 чалавек, на спажыўца працуюць 61 стацыянарны магазін, 7 аўтамагазінаў абслугоўваюць 195 аддаленых вёсак. Работнікі райспажыўтаварыства імкнуцца павышаць узровень абслугоўвання насельніцтва, ужываюць новыя формы гандлю, пашыраюць асартымент.  Кааператары актыўна ўдзельнічаюць ў грамадскім жыцці, спартыўных і культурных мерапрыемствах.
Першы сакратар раённай арганізацыі ГА БРСМ Ю. С. Галуза расказала аб рабоце з моладдзю. Раённая арганізацыя налічвае 56 пярвічак, якія аб’ядноўваюць амаль тысячу маладых людзей. Работа вядзецца па многіх накірунках: ваенна-патрыятычны, фізкультурна-спартыўны, грамадзянскі, экалагічны, гуманітарны, прафілактыка правапарушэнняў і інш. Юлія Галуза звярнулася да прысутных з просьбай дапамагчы з працаўладкаваннем падлеткаў і моладзі на летні час на прадпрыемствы і ў арганізацыі.
На семінары разглядаўся ход правядзення падпіскі на трэці квартал, вырашаліся іншыя пытанні.
Сяргей ПАЎЛАЎ.
Надрукавана ў №45 ад 17.06.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *