19 июня – День медицинских работников

Актуалии Официально

19 чэрвеня – Дзень медыцынскіх работнікаў
Паважаныя работнікі і ветэраны аховы здароўя!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў!
Быць медыкам, значыць, валодаць талентам любві да людзей, высокім прафесіяналізмам, вернасцю абавязку, уменнем спачуваць і заўсёды прыйсці на дапамогу. Няма прафесіі больш значнай, няма працы больш удзячнай, чым тая, якой вы сябе прысвяцілі.
Ад вашых уменняў, ад дабрыні і ўвагі залежыць самае дарагое наша багацце – жыццё. Таму прэстыж медыцынскага работніка заўсёды быў і застаецца высокім.
Жадаем усім моцнага здароўя, аптымізму і мужнасці, поспехаў у працы. Няхай для вас заўсёды будуць узнагародай удзячныя твары вашых пацыентаў, якім вы падарылі радасць здаровага жыцця!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №45 ад 17.06.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *