24-25 июня районный экологический праздник «Обольское болото — жемчужина Поозерья» приглашает в г.п. Оболь Шумилинского района

Актуалии Край шумілінскі

Озеро Россолай

24 – 25 чэрвеня запрашае экалагічнае свята “Обальскае балота – жамчужына Паазер’я”

Памятник соколу-дербнику - символу Обольского болота

24-25 чэрвеня ў г.п. Обаль Шумілінскага раёна пройдзе раённае экалагічнае свята “Обальскае балота – жамчужына Паазер’я”. Свята праводзіцца другі год і абяцае стаць традыцыйным.
Сёлета ў праграме шматлікія навуковыя, пазнавальныя мерапрыемствы, вялікая забаўляльная праграма.
Першы дзень, 24 чэрвеня, пачнецца з адкрыцця экалагічнай трапы “Адраджэнне прыгажосці”, якая пазнаёміць экскурсантаў з адроджаным участкам балота на месцы былых торфараспрацовак “Обаль-1”. У Обальскай СШ пройдзе круглы стол “Сучаснасць і будучыня Обальскага балота”. Свае работы прадставяць юныя эколагі і краязнаўцы са школ Шумілінскага раёна. Для аматараў фатаграфіі

Конкурс косцов. 2010 год

пройдзе фотаплэнэр.
Будуць арганізаваны майстар-класы па вырабу штучных гнёздаў для птушак, работы з глінай, саломкай, прыроднымі матэрыяламі.
Гледачоў запросяць фотавыставы, выстава-продаж керамічных вырабаў, выстава “Аптэка на балоце”. Для дзяцей будуць арганізаваны конкурсы, будуць працаваць атракцыёны. Увечары праграму прадоўжыць тэатралізаваны канцэрт “Балотная завіруха”, вогненнае шоў і дыскатэка.

На катамаранах по реке Оболь

Другі дзень фэсту з раніцы пачнецца конкурсам касцоў, які пройдзе ў вёсцы Вішня, што месціцца на самым ускрайку Обальскага балота. Удзельнікі і госці свята змогуць пабываць на возеры Расалай, адным з самых прыгожых і маляўнічых куткоў балота. Можна будзе на парусных і грабных катамаранах праплыць па рацэ Обаль ці пракаціцца па возеры.
Обальскае балота запрашае на свята ўсіх, каб пазнаёміцца з адным з самых прыгожых куточкаў Шумілінскага раёна.

Паруса над озером с сердце болота



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *